Перайсці да зместу

Кампа дэі Фіёры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кампа дэі Фіёры з помнікам Джардана Бруна

Кампа дэі Фіёры (Campo de' Fiori; літар. «поле кветак») — прамавугольная плошча ў цэнтры Рыма, на паўдарогі паміж п'яцца Навона і палацца Фарнезэ.

У Сярэднявеччы гэта зямля была ўладаннем сямейства Арсіні і да XV стагоддзя заставалася незабудаванай. Хоць Брамантэ і ўзвёў у гэтым квартале велічнае палацца дэла Канчэлерыя, забудова плошчы дагэтуль адрозніваецца бязладнасцю: тут перамяшаны заезныя двары і дамы рыначных гандляроў (на плошчы і ў нашы дні вядзецца гандаль гароднінай і рыбай).

Пра тое, што на Кампа дэі Фіёры доўгі час праводзіліся публічныя пакаранні смерцю, нагадвае статуя Джардана Бруна, якая была ўстаноўлена ў 1889 годзе на месцы, дзе быў спалены філосаф.