Перайсці да зместу

Камета Данаці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
C/1858 L1 (Donati)

Камета Данаці
Адкрыццё
Першаадкрывальнік: Джавані Батыста Данаці
Дата адкрыцця: 2 чэрвеня 1858
Характарыстыкі арбіты
Эпоха: 2399960,5
(8 кастрычніка 1858)
Афелій: 311,7 а. а.
Перыгелій: 0,578469 а. а.
Вялікая паўвось: 156,1 а. а.
Эксцэнтрысітэт арбіты: 0,996295
Перыяд абароту: ~2000 a
Нахіленне арбіты: 116,9512°
Апошні перыгелій: 30 верасня 1858
Наступны перыгелій: XXXIX стагоддзе
Фізічныя характарыстыкі

Камета Дана́ці (умоўныя абазначэнні: C/1858 L1, 1858 VI) — доўгатэрміновая камета, якая была адкрытая італьянскім астраномам Джавані Данаці 2 чэрвеня 1858 года. Бліжэйшай адлегласці да зямлі дасягнула 10 кастрычніка 1858 года. З’яўляецца першай сфатаграфаванай каметай і першай, да якой быў ужыты спектральны аналіз (вынікам стала вызначэнне складу каметы). Наступны раз чакаецца ў ХХХІХ ст.

У жніўні 1858 года стала галоўным упрыгожваннем паўночнага неба. Яе назіралі пад коўшам Вялікай Мядзведзіцы. Камета Данаці адначасова дэманстравала ўсе тры тыпа каметных хвастоў (пылавы, газавы, кароткі плазмавы). Амаль паўгады назіралася няўзброеным вокам. Марк Твэн сцвярджаў, што мог нават чытаць газету пры святле ззяння каметы Данаці (хутчэй за ўсё - перабольшанне).

Камета Данаці на малюнку 2 кастрычніка 1858 г.

Назіралася над тэрыторыяй Беларусі: "У верасні, пры ясных начах, была бачная камента Данаці; вечарам яна была на захадзе і адрознівалася незвычайнымі памерамі, раніцамі спачатку з'яўлялася ніжэй Вялікай мядзведзіцы, потым перасунулася з поўначы на захад; у канцы верасня з'явілася на паўднёва-заходнім баку і 2 кастрычніка знікла"[1].

Зноскі

  1. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба Гродненской губернии. Составил П. Бобровский. Часть первая. Приложения. - СпБ., 1863. - с. 67.