Перайсці да зместу

Каменная Горка (жылы раён, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каменная горка
53°55′02″ пн. ш. 27°25′39″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Фрунзенскі раён
Дата заснавання 2008
Год уключэння ў межы горада 2004
Паштовыя індэксы 220017
Плошча 4,5 км²
Насельніцтва 65 тыс. чал.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вясёлка над вуліцай Налібоцкай

Каменная Горка — жылы раён на захадзе Мінска. Размешчаны на тэрыторыі плошчай 450 га ў межах МКАД — вуліцы Прытыцкага — Кунцаўшчына — Калеснікава (4-е гарадское кальцо), абмежавана з поўначы катэджным пасёлкам Масюкоўшчына. Разлічаны на 65 тысяч чалавек.

Мяркуецца пабудаваць пяць мікрараёнаў з квартальным тыпам забудовы, канцэнтрацыяй грамадскіх і камунальных функцый у прымагістральнай зоне МКАД і размяшчэннем высокашчыльнага жылля ў непасрэднай блізкасці да лініі метро. Школы і дашкольныя ўстановы выдзяляюцца ў асобную зону, адасобленую ад жылой забудовы паласой зялёных насаджэнняў. Аснову забудовы складаюць дамы вышынёй у 9 і 16 паверхаў.[1]

Пры гэтым дамы ўзводзяцца групамі, тым самым ствараецца адзіная дваровая прастора, на якой арганізаваны дзіцячыя пляцоўкі, месцы адпачынку. У раёне прадумана схема размяшчэння асабістага аўтатранспарту. Паркоўкі размешчаны па перыметры кожнага квартала, а не ў дварах.[1]

У першую чаргу (да 2010) забудоўваліся першы і пяты мікрараёны на поўдні раёна. Чакаецца, што горадабудаўнічы воблік жылога раёна Каменная Горка будзе канчаткова сфарміраваны да 2015.[2]

Асноўныя вуліцы

[правіць | правіць зыходнік]
Від у бок Кунцаўшчыны.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Грамадская інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У жылым раёне вядзецца актыўнае будаўніцтва гарадской інфраструктуры. У цэнтры жылога раёна запраектаваны мясцовы рынак, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, ФАК з басейнам, запланаваны кінатэатр, музычная школа, рэстаран і кафэ, бібліятэка, маладзёжна‑забаўляльны цэнтр і іншыя аб'екты. У жылым раёне будзе створана сетка гандлёвых кропак, аптэк, а таксама аддзяленняў паштовай сувязі РУП «Белпошта» і ААБ «Беларусбанк». Мэдыцынскія ўстановы прадстаўленыя паліклінікай № 26 і гарадской падстанцыяй хуткай медыцынскай дапамогі. Галоўныя гандлёвыя кропкі раёна — ГЦ «ProStore», ГБЦ «Мацярык» і ГЦ «Green City».

Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Кунцаўшчына і дыспетчарская станцыя Каменная горка-5. Побач з мікрараёнам знаходзіцца станцыя метрапалітэна Каменная Горка. Мінгарвыканкам агучваў планы пабудаваць яшчэ адну станцыю — Красны Бор.

Паміж мікрараёнамі Каменная Горка-1 і Каменная Горка-2 створана агульнараённая зона адпачынку, якая атрымала імя былога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса. Урачыстае адкрыццё новай зоны адпачынку адбылося 18 кастрычніка 2014 года. Плануецца, што тут будзе працаваць некалькі гульнявых пляцовак, у тым ліку для дзяцей-інвалідаў.[4]