Кальман Міксат
Кальман Міксат | |
---|---|
Mikszáth Kálmán | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 студзеня 1847[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 мая 1910[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ilona Mauks[d] |
Дзеці | Kálmán Mikszáth[d] і Albert Mikszáth[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, палітык |
Гады творчасці | 1870—1910 |
Мова твораў | венгерская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Ка́льман Мі́ксат (венг.: Kálmán Mikszáth; 16 студзеня 1847, Склабання, Венгрыя, Аўстрыйская імперыя — 28 мая 1910, Будапешт, Аўстра-Венгрыя) — венгерскі пісьменнік. Ганаровы член Венгерскай АН (з 1889).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кальман Міксат нарадзіўся 16 студзеня 1847 года ў мястэчку Склабання камітата Ноград, Аўстрыйская імперыя (цяпер раён Велькі-Крціш, Банскабістрыцкі край, Славакія) у сям’і дробнага двараніна. Пачатковую адукацыю атрымаў у гімназіі горада Рымасабат.
У 1864 годзе пераехаў разам з сям’ёй у гарадок Шэльмецбаня, у 1866 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Будапешцкага ўніверсітэта. У пачатку 1871 года Кальман Міксат вяртаецца на радзіму і прыступае да юрыдычнай практыкі на дзяржаўнай службе ў гарадку Балашадзьярмат. У гэты ж самы час ён робіць першыя спробы ў літаратурнай сферы. Першыя яго апавяданні, апублікаваныя ў будапешцкай прэсе, поспеху не мелі, хоць адна з яго прац атрымала прыз газеты «Голас праўды». У студзені 1873 года Кальман Міксат пакінуў дзяржаўную службу, і паступіў на працу ў губернскі часопіс, затым некаторы час жыў у Будапешце, з’яўляючыся рэдактарам часопіса народніцкага толку. У сувязі з фінансавымі цяжкасцямі ў 1878 годзе Кальман Міксат пераязджае ў Сегед, дзе цесна супрацоўнічае з мясцовай газетай «Сегед Напла».
З 1879 года быў дэпутатам акругі Ільефальва ў Трансільваніі, з 1892 да смерці быў дэпутатам акругі Фэгэраш. У 1887 годзе як член Ліберальнай партыі Венгрыі быў выбраны ў Нацыянальны сход Венгрыі
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурныя поспех прынеслі зборнікікі апавяданняў «Землякі-славакі» (1881) і «Добрыя палаўчане» (1882), напісаныя пад уплывам рамантычнай прозы М. Іокаі. Аўтар рэалістычных з элементамі сатыры раманаў «Выбары ў Венгрыі» (1893—1897), «Аблога Вестэрне» (1896, экранізацыя 1948), «Дзіўны шлюб» (1900, экранізацыя 1951), гістарычнага «Чорны горад» (1910) і інш. Яго творам уласціва спалучэнне сатырычнай завостранасці, сакавітага бытапісання анекдатычных сюжэтаў з тонкім і цёплым гумарам.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову асобныя апавяданні Міксат пераклаў Я. Васілёнак.
Зноскі
- ↑ а б Kálmán Mikszáth // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kálmán Mikszáth // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Миксат Кальман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б József B., László H. Magyarország kormányai — 5 — Akadémiai Kiadó, 2004. — С. 433, 437. — 549 с. Праверана 10 снежня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Венгерскія апавяданні. Мн., 1957;
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кальман Міксат
- Нарадзіліся 16 студзеня
- Нарадзіліся ў 1847 годзе
- Нарадзіліся ў Банскабістрыцкім краі
- Памерлі 28 мая
- Памерлі ў 1910 годзе
- Памерлі ў Будапешце
- Пахаваныя на могілках Керэпешы
- Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Венгрыі
- Венгерскамоўныя пісьменнікі