Перайсці да зместу

Кай Манэ Бёр’е Сігбан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кай Манэ Бёр'е Сігбан
шведск.: Kai Manne Börje Siegbahn
Дата нараджэння 20 красавіка 1918(1918-04-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 2007(2007-07-20)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Карл Манэ Георг Сігбан[3]
Маці Karin Högbom[d][3]
Дзеці Per Siegbahn[d] і Hans Siegbahn[d][6]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1981)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кай Манэ Бёр’е Сігбан, таксама Зігбан (шведск.: Kai Manne Börje Siegbahn, 20 красавіка 1918, Лунд, Швецыя — 20 ліпеня 2007, Ангельхальм, Швецыя) — шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1981 годзе «за ўклад у развіццё электроннай спектраскапіі высокага дазволу» (палова прэмія). Другую палову прэміі атрымалі Нікалас Бломберген і Артур Шаўлаў «за ўклад у развіццё лазернай спектраскапіі».

Кай Сігбан нарадзіўся ў сям’і будучага Нобелеўскага лаўрэата (1924) Карла Манэ Сігбана. Скончыў гімназію ва Упсале. З 1936 па 1942 год вывучаў ва Упсальскім універсітэце фізіку, матэматыку і хімію. У 1944 годзе абараніў дысертацыю ў Стакгольмскім універсітэце. З 1942 па 1951 год працаваў у Нобелеўскім інстытуце фізікі. У 1951 годзе стаў прафесарам фізікі ў Каралеўскім тэхналагічным інстытуце ў Стакгольме. У 1954 годзе перайшоў на кафедру ва універсітэце Упсалы, якой раней, да 1937 годзе загадваў яго бацька.

Аўтар навуковых прац па спектраскапіі, атамнай і малекулярнай фізіцы, фізічнай хіміі.

Распрацаваў метад электроннай спектраскапіі для хімічнага аналізу (1951).

Сканструяваў рэнтгенаэлектронны спектрометр і ажыццявіў монахраматызацыю рэнтгенаўскага выпрамянення ў рэнтгенаўскай фотаэлектроннай спектраскапіі.

З’яўляўся членам многіх навуковых супольнасцяў, сярод іншых Каралеўскай швецкай акадэміі навук. Быў прэзідэнтам Міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (ІЮПАП). Ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Зноскі

  1. а б в г Bell A. Kai Manne Börje Siegbahn // Kai Manne Börje SiegbahnEncyclopædia Britannica, Inc., 2018. Праверана 30 снежня 2018.
  2. а б Kai Manne Börje Siegbahn // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. а б в Kai Manne Börje, f. 1918 i Lunds stf. Malmöhus länRiksarkivet. Праверана 2 верасня 2020.
  4. Siegbahn, Kai Manne BörjeSvenskagravar.se. Праверана 24 мая 2023.
  5. (unspecified title) Праверана 1 жніўня 2020.
  6. https://doi.org/10.1007/s11224-021-01865-0
  7. а б в г Kai M. Siegbahn – Biographical. // nobelprize.orgNobel Foundation. Праверана 30 снежня 2018.
  8. www.pas.va
  9. NNDB — 2002.
  10. https://www.ae-info.org/ae/User/Siegbahn_Kai