Казімір Стаброўскі
Казімір Стаброўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1869[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1929[2] (59 гадоў) ці 8 чэрвеня 1929[1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Julia Stabrowska[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сімвалізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казімір Стабро́ўскі[3] (польск.: Kazimierz Stabrowski; 21 лістапада 1869, маёнтак Крупляны, Баранавіцкі раён, Гродзенская вобласць — 8 чэрвеня 1929) — жывапісец, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сям’і землеўладальнікаў. У 1880—1887 гадах навучаўся ў Беластоцкай рэальнай вучэльне, а пасля, у 1887—1897 гадах, навучаўся ў Імператарскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Санкт-Пецярбургу пад кіраўніцтвам Паўла Чысцякова, пазней (з 1895 г.) у майстэрні Ільі Рэпіна. У Акадэміі ён падтрымліваў кантакты з іншымі студэнтамі з Літвы, сярод якіх былі: Фердынанд Рушчыц, Генрык Вейсенгоф i Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, а таксама з рускімі, асабліва з сябрамі Таварыства А. Куінджы[4].
У 1893 годзе ён здзейсніў азнаямленчую паездку на Усход, у Бейрут і Палесціну, па дарозе наведаўшы Адэсу, Канстанцінопаль, Грэцыю і Егіпет. У адпаведнасці з практыкай акадэмічных жывапісцаў ён сабраў там вялікі матэрыял, які пазней выкарыстаў, між іншым, для стварэння гістарычнай кампазіцыі, якая стала яго дыпломным праектам, карцінай пад назвай «Магамет у пустыні (Уцёкі з Меккі)»[5].
Сваё майстэрства Стаброўскі ўдасканальваў у Акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1897—1898), дзе пазнаёміўся з творчасцю акадэмічных мастакоў Бенжамена-Канстанта i Жана-Поля Ларана[6], таксама з новымі тэндэнцыямі ў мастацтве: імпрэсіянізмам і фавізмам. Пасля вяртання ў Санкт-Пецярбург браў актыўны ўдзел у мастацкім жыцці гораду, але выстаўляўся таксама ў Парыжы (Святовая выстаўка, 1900), Мюнхен (1901), Венецыя (1903).
У 1902 годзе ажаніўся са скульптаркай Юліяй Янішэўскай, з якой пазнаёміўся ў Пецярбургскай Акадэміі. У тым жа годзе стаў сябрам Таварыства польскім мастакоў "Sztuka" . У 1903 г. пасяліўся ў Варшаве, займаўся арганізатарскай і выкладчыцкай дзейнасцю. Разам з Конрадам Кшыжаноўскім ён спачатку кіраваў прыватнай мастацкай школай, на базе якой удалося аднавіць зачыненую па студзеньскім паўстанні варшаўскую Школу прыгожых мастацтваў у Варшаве. Яе адкрыццё адбылося 19 сакавіка 1904 г. Першым дырэктарам Школы стаў Стаброўскі — на гэтай пасадзе ён працаваў да 1909 г. У выніку канфлікту з педагагічнай радай і Камітэтам апекі на фоне грамадскай дзейнасці Стаброўскага ў галіне эзатэрыкі звольніўся[7].
У 1909—1913 гадах шмат падарожнічаў, у тым ліку: у Францыю, Германію, Швецыю, Іспанію, Італію і Канарскія астравы. Летнія месяцы праводзіў з сям’ёй у Длужневе (у сядзібе Длужнава ) на тэрыторыі сучаснай Латвіі.
Пасля Першай сусветнай вайны, якую Стаброўскі правёў у Пецярбургу, у 1918 годзе вярнуўся ў Варшаву. У Расіі новая эстэтыка яго твораў была раскрытыкавана кансерватыўнымі сіламі, але была падтрымана часопісам «Мир искусства» (бел.: Свет мастацтва)[5]. У 1920-я гады Стаброўскі зноў шмат падарожнічаў у пошуках матываў жывапісу ў Грэцыю, Турцыю, Марока, Боснію, Швецыю і Нарвегію. У 1922 годзе стаў адным з заснавальнікаў мастацкай групы «Sursum Corda»[8].
У красавіку 1927 г. адбылася яго выстаўка з нагоды 40-годдзя мастацкай дзейнасці ў Гарадской мастацкай галерэі ў Лодзі[9].
Памёр у 1929, пахаваны Старых Павонзках (магіла 205-2-8)[10].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў фігурныя кампазіцыі па матывах казак, легенд і гісторыі (напрыклад, «Эгле, каралева вужоў», 1900). Ён спалучаў сімвалічныя, фантастычныя і нават містычныя кампазіцыі (цікавіўся тэасофіяй) з дэкаратыўнасцю і стылістыкай мадэрн. Ствараў таксама падарожныя пейзажы і партрэты, займаўся мастацкім рамяством. Сярод яго прац: «Магамет у пустыні» (1894), «Цішыня ў вёсцы» (паміж 1894—1900), серыя з 11 карцін «Шэсце навальніцы», «Белая ноч у Петраградзе каля раз’езда», «Змярканне ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве», «Белыя ночы», партрэты С. Дамброўскага, Ф. Радашэўскага, Л. Рытлінскай, В. Семяшковай і інш.
Galeria
[правіць | правіць зыходнік]-
Сняжынка, 1891
-
Эгле, каралева вужоў, 1900
-
Паўлін — Партрэт Соф'я з Якімовічаў Баруцінскай, 1908, Нацыянальны музей у Варшаве
-
Партрэт Браніслава Брыкнера ў фантастычным строі, 1908, Нацыянальны музей у Варшаве
-
Каралева, 1909-1910
-
Суцяшыцель пачвар, 1920, Нацыянальны музей у Варшаве
-
Партрэт Лаўры Пытлінскай, 1922, Нацыянальны музей у Варшаве
-
Каштоўнасці з казкі, 1923, Нацыянальны музей у Варшаве
-
Лотасы ў парку ў Палерма, 1924, Нацыянальны музей у Варшаве
-
Фаўн – віла Баргезэ, 1924, Нацыянальны музей у Варшаве
-
"Партрэт Яўгеніі Кербедзь", паміж 1909 і 1913
Зноскі
- ↑ а б в Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #105138950X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Sławomir Bołdok. Modernista czy mistyk?. «Gazeta Antykwaryczna». Nr 25, 04/1998.
- ↑ а б S. Bołdok.
- ↑ Kazimierz Stabrowski
- ↑ Materiały Słownika artystów polskich ISPAN i E. Charazińska (praca mgr.) za Radosław Okulicz-Kozaryn, Litwin wśród spadkobierców Króla-Ducha, Poznań 2007, s. 177, przyp. 15.
- ↑ I. Kossowska.
- ↑ «Łódź w Ilustracji», 24 IV 1927, nr 17, s. 6
- ↑ Cmentarz Stare Powązki: Kazimierz Stabrowski(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2022. Праверана 30 мая 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стаброўскі Казімір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 126. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- L. Skalska, Kazimierz Stabrowski — lata studiów i początki działalności artystycznej, Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie 1975, t. 19, s. 613nn.
- S. Bołdok, Modernista czy mistyk?, Gazeta Antykwaryczna nr (025) 04/1998 online
- E. Charazińska, Kazimierz Stabrowski — malarz i pedagog (niepubl. praca magisterska) Uniw. Warszawski 1974
- Od starożytności do współczesności — Malarstwo i rzeźba, Wydawnictwo Naukowe PWN S.A., Warszawa 2006
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стаброўскі Казімір на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Kazimieras Stabrauskas — галерэя
- Kazimierz Stabrowski — галерэя
- Паштоўкі з рэпрадукцыямі прац у бібліятэцы Polona
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 10 чэрвеня
- Памерлі ў 1929 годзе
- Памерлі 8 чэрвеня
- Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выкладчыкі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Польшчы
- Мастакі Расійскай імперыі
- Мастакі XIX стагоддзя
- Мастакі XX стагоддзя
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне