Перайсці да зместу

Зімовыя Алімпійскія гульні 2022

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
XXIV зімовыя Алімпійскія гульні
Эмблема
Горад-арганізатар Кітай Пекін, Кітай
Краіны-ўдзельніцы 91
Колькасць атлетаў 2871
Разыгрываецца медалёў 109 камплектаў у 7 відах спорту
Цырымонія адкрыцця 4 лютага 2022 года.
Адкрываў Сі Цзіньпін
Цырымонія закрыцця 20 лютага 2022 года
Алімпійскі агонь
Алімпійская клятва
Стадыён Нацыянальны стадыён
Сайт olympics.com/en/b… (англ.)(фр.)(ням.)(італ.)(парт.)(ісп.)(кіт.)(ар.)(яп.)(хіндзі)(кар.)(руск.)
beijing2022.cn/en/ (англ.)(фр.)(кіт.)
← 2018
2026 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 года (афіцыйна — Гульні XXIV Алімпіяды) — XXIV зімовыя Алімпійскія гульні, якія праходзілі з 4 па 20 лютага 2022 года ў Пекіне (КНР).

Упершыню з 1984 года Алімпійскія зімовыя гульні пройдуць у камуністычнай краіне і гэта будуць першыя Алімпійскія зімовыя гульні, якія адбудуцца ў Кітаі. Меркаваны бюджэт гульняў $ 3,9 млрд, менш, чым адна дзясятая з 43 $ мільярдаў, выдаткаваных на летнія Алімпійскія гульні 2008 года. Падчас спаборніцтваў будзе задзейнічана 25 стадыёнаў[1], размешчаных у Пекіне, Янцыне і Чжанцзякоу.

Вынікі галасавання
Кандыдаты Краіна 1-ы раўнд
Пекін Сцяг Кітая Кітай 44
Алматы Сцяг Казахстана Казахстан 40

Талісманам Гульняў стала панда Бін Двэнь Двэнь. У прэзентацыі сказана, што з касцюмам з лёду, сэрцам з золата і любоўю да ўсіх зімовых відаў спорту, гэтая панда гатова падзяліцца з усім светам сапраўдным духам Алімпіяды[2].

На алімпійскіх медалях пяць канцэнтрычных кольцаў, якія ўвасабляюць традыцыйную кітайскую філасофію гармоніі паміж небам, зямлёй і чалавекам. Пярсцёнкі таксама сімвалізуюць алімпійскія кольцы, выгравіраваныя ва ўнутраным крузе, і алімпійскі дух, які аб’ядноўвае свет з дапамогай спорту. Таксама можна заўважыць узоры ў выглядзе аблокаў і сняжынак.

У цэнтральнай частцы адваротнага боку медалёў змешчана эмблема маючых адбыцца зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, а вакол яе — афіцыйная назва Гульняў на кітайскай мове. Кольцы, якія атачаюць эмблему, уяўляюць сабой зорныя сляды, на іх выгравіраваны 24 кропкі ў гонар 24-х па ліку зімовых Алімпійскіх Гульняў. Дызайн натхнёны старажытнымі астранамічнымі картамі і сімвалізуе бязмежнае зорнае неба, гармонію паміж чалавекам і прыродай і надзею, што спартсмены на Гульнях будуць дасягаць дасканаласці і зіхацець, як зоркі.

Дызайн медалёў быў натхнёны кольцападобнай яшмавай (нефрытавай) рэгаліяй бі — плоскай круглым дыскам з круглай адтулінай у цэнтры. Падобна да таго, як нефрыт лічыцца спрыяльным і бясцэнным упрыгожваннем у традыцыйнай кітайскай культуры, медаль з’яўляецца сведчаннем гонару і нястомных намаганняў спартсменаў[3].

Цырымонія адкрыцця

[правіць | правіць зыходнік]
Цырымонія адкрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў

Цырымонія адкрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў прайшла 4 лютага на кітайскім Нацыянальным стадыёне вядомым пад назвай «Птушынае гняздо». Арганізатары падрыхтавалі шоу, якое аб’яднала сучасныя тэхналогіі і гістарычныя традыцыі Кітая. Лейтматывам цырымоніі стаў дэвіз Алімпійскіх гульняў у Пекіне «Разам дзеля агульнай будучыні»[4].

2 лютага 2022 стартаваў групавы турнір па кёрлінгу сярод змешаных пар (дабл-мікст)[5]. Першы залаты медаль Гульняў 5 лютага выйграла Тэрэза Ёхаўг з Нарвегіі ў лыжных гонках (скіатлон).

Зноскі

  1. zviazda.by
  2. nashaniva.by
  3. zviazda.by
  4. zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2022. Праверана 4 лютага 2022.
  5. zviazda.by