Перайсці да зместу

Зялёная пячураўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зялёная пячураўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phylloscopus trochiloides Sundevall, 1837

Арэал
выява

     Толькі гняздуе      Маршруты міграцыі

     Зімоўкі
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  562159
NCBI  48154

Зялёная пячураўка (Phylloscopus trochiloides) — пеўчая птушка атрада вераб’інападобных.

Даўжыня цела 10-11 см, размах крылаў 15-21 см. На крыле не заўсёды выразная светлая паласа. Ногі цёмныя. Падобная да пячураўкі-ценькаўкі, крыху большая, з іншым голасам. Падвід P. t. nitidus з жоўтым брывом і палоскай на крыле.

Голас: паўтараемыя гукі, у сярэдняй частцы змешаныя з трэлямі «ціпле-ціпле-ціпле-ційеп-ційеп-ціціпе-ціціпе» або «ці-псіцю-псіцю-псі-ці-ці-ці-псі», спеў тэмпам падобны, як у крапіўніка. Позыў — меладычнае «псі», «цісс» або «псюйль».

Арэал разарваны: Цэнтральная і Усходняя Еўропа, поўнач Турцыі і Каўказ, паласой праз Азію да Ціхага акіяна і «кальцо» вакол Гімалаяў, на поўдні да паўночнай часткі Ірана, поўначы Пакістана і паўночна-заходніх раёнаў Кітая. З канца XIX — пачатку ХХ ст. распаўсюджваецца на захад і поўнач.

Насяляе розныя тыпы лясоў, часцей старыя змяшаныя і не вельмі густыя лясы з добра праграваемай сонцам наземнай расліннасцю, паркі і алеі з хваёвых дрэў, ускрайкі палян і лясоў, лесапасадкі ўздоўж дарог і вадацёкаў, схілы яроў. У гарах звычайна ў ельніку ўздоўж вадацёкаў да 1200 м (на Каўказе да 3000 м над узроўнем мора).

Пералёты від, назіраецца за межамі гнездавога арэала ў Ірландыі, Вялікабрытаніі, на Нармандскіх а-вах, у Францыі, Бельгіі, Галандыі, Нарвегіі, Швецыі, Іспаніі, на Кіпры. Месца зімовак у Паўднёва-Усходняй Азіі (Індыя, Індакітай). На Беларусі рэдкі, пашыраны на гнездаванні ў паўночна-ўсходняй палове краіны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насякомымі.

Гняздо ладзіць на зямлі, ахвотней на схілах у густой наземнай расліннасці, часам у пераплеценым карэнні буралому, пад камянямі, у гнілых пнях, расколінах абрываў або шырокіх паўдуплах адразу над зямлёй, старых мурах (звычайна нізка над зямлёй). Яно добра замаскіраванае расліннасцю, уяўляе невялікі шар (моцна выпуклы) з уваходнай адтулінай збоку, з зялёнага моху з прымессю сухой травы і лістоў, раслінных валокнаў, карэньчыкаў. Высцілка з дробнага матэрыялу, часта з валоссем, пухам жывёл і раслін, часам з дадаткам пер’я. Дыяметр 9-15 см.

Яйкі (5-6, часам 3-7) з вострым вузейшым канцом або авальныя, белыя. Памеры: 15 х 11,5 мм.

  • P. t. viridanus — Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Заходняя i Цэнтральная Азiя;
  • P. t. nitidus — поўнач Турцыі, Каўказ, Кубань, Арменiя, Азербайджан, Туркменiя, Iран, Афганiстан (некаторыя аўтары вылучаюць яго ў асобны від — Ph. nitidus Blyth.);
  • P. t. trochiloides — Гiмалаi, Тыбет, захад Кiтая;
  • P. t. ludlowi — паўночны захад Гiмалаяў;
  • P. t. obscuratus — паўночны захад Кiтая;
  • P. t. plumbeitarsus — Цэнтральная Азiя i Далёкі Усход (ад р. Нiжняя Тунгуска i ўсходняй часткi Мангольскага Алтая да Ахоцкага мора i Маньчжурыi (некаторыя аўтары вылучаюць яго ў асобны вiд — Ph. plumbeitarsus), можа залятаць у Еўропу.
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.