Зыгмунт Урублеўскі
Зыгмунт Урублеўскі | |
---|---|
польск.: Zygmunt Florenty Wróblewski | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1845[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1888[1][2] (42 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Antoni Wróblewski[d] |
Маці | Karolina Wróblewska[d] |
Род дзейнасці | фізік, хімік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зыгмунт Фларэнты Урублеўскі (28 кастрычніка 1845, Гродна — 16 красавіка 1888, Кракаў, Польшча) — фізік, удзельнік паўстання 1863 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1862 г. скончыў гімназію ў Гродне і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт універсітэта Св. Уладзіміра ў Кіеве.
У час паўстання 1863 года вярнуўся ў Гродна, прызначаны сакратаром пры паўстанцкім начальніку Гродзенскага ваяводства, функцыі якога ў той момант выконваў Станіслаў Сільвестровіч, яго стрыечны брат. Паводле паказанняў З. Урублеўскага, дадзеных у Гродзенскай губернскай ваенна-следчай камісіі, ён спадзяваўся ўступіць у паўстанцкі атрад, але пасля прыезду ў Гродна не змог выйсці на ўдзельнікаў падпольных рэвалюцыйных структур. У маі 1863 г. атрымаў прапанову ад С. Сільвестровіча перапісваць паўстанцкія дакументы. Арыштаваны 10.8.1863.
Прывезены ў Надзвычайную следчую камісію ў Вільні. Сасланы на 6 гадоў у Сібір. 2 гады правёў у Томску, затым пераведзены ў Цывільск Казанскай губерні.
Амніставаны ў 1869, вярнуўся ў Беларусь, пасля выехаў на вучобу ў Берлінскі ўніверсітэт. Працаваў у фізічных лабараторыях Германіі і Францыі пад кіраўніцтвам славутых фізікаў Г. Гельмгольца, Г. Кірхгофа, А. Кунта. У 1874 у Мюнхене абараніў дысертацыю на ступень доктара «Эксперыментальнае даследаванне магчымасці ўзбуджэння электрычнасці механічнымі сродкамі». У 1876 у Страсбургу абараніў габілітацыйную працу «Аб дыфузіі газаў праз абсарбавальныя субстанцыі», на якую станоўчы водгук даў сусветна вядомы фізік Дж. Максвел.
У 1882 заняў пасаду загадчыка кафедры фізікі Ягелонскага ўніверсітэта, з 1888 дэкан фізічнага факультэта. Ездзячы па Еўропе набываў каштоўнае абсталяванне для эксперыментаў. У 1883 арганізаваў у Ягелонскім універсітэце фізічную лабараторыю, дзе ў красавіку 1884 сумесна з К. Альшэўскім упершыню ў свеце атрымаў вадкі кісларод. 3 дапамогай яго як ахаладжальніка ператварыў у вадкасць азот, вокіс вугляроду і вадарод. Упершыню вызначыў крытычныя тэмпературы вокісу вугляроду (1883), кіслароду i азоту (1885—88)[5]. Працы Урублеўскага канчаткова абверглі метафізічнае вучэнне аб так званых «пастаянных газах» (г.зн. несціскальных) i далі пачатак шырокім даследаванням у галіне звадкавання газаў[5]. Выканаў першыя ў свеце даследаванні электраправоднасці металаў пры нізкіх тэмпературах.
У 1883 абраны членам-карэспандэнтам Польскай акадэміі навук, у 1886 — Акадэміі навук у Вене. Ганаровы член Таварыства фізікі ў Жэневе (Швейцарыя).
Трагічна загінуў у выніку пажару ў фізічнай лабараторыі 25 сакавіка 1888 г. З. Урублеўскі выліў на вопратку змесціва газавай лямпы і загарэўся. Памёр 16 красавіка ў выніку моцных апёкаў. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве. Памятныя дошкі ўстаноўлены ў касцёле Св. Ганны ў Кракаве і ў Фарным касцёле ў Гродне. Яго імем названы кратар на Месяцы.
Зноскі
- ↑ а б Zygmunt Florenty Wróblewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Brozović D., Ladan T. Zygmunt Florenty Wróblewski // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119457512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119457512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Урублеўскі Зыгмунд Фларэнцы // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гапоненка В., Кіштымаў А. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі. Мн., 1995.
- Урублеўскі Зыгмунд Фларэнцы // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зыгмунт Урублеўскі
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1845 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1888 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
- Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гродзенскай гімназіі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў