Зульфікар Алі Бхута
Зульфікар Алі Бхута (5 студзеня 1928, Ларкана, Брытанская Індыя — 4 красавіка 1979, Равалпіндзі, Пакістан) — пакістанскі палітычны дзеяч. Прэзідэнт і прэм'ер-міністр Пакістана. Зрынуты падчас ваеннага перавароту, а затым — пакараны смерцю.
Дзяцінства і юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў багатай мусульманскай сям'і ў Ларкане (Брытанская Індыя, цяпер — Пакістан). Сын пакістанскага палітыка Шаха Наваза Бхута. Адукацыю атрымаў у Індыі, ЗША і Вялікабрытаніі.
У 1947 годзе паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі. У 1949 годзе перавёўся ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, які скончыў з адзнакай у 1950 годзе з атрыманнем ступені ў галіне палітычных навук. У тым жа годзе паступіў у каледж Крайст-Чорч Оксфардскага ўніверсітэта, дзе атрымаў ступень магістра права і з адзнакай ступень магістра ў галіне палітычных навук.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1957 годзе працаваў у пакістанскім прадстаўніцтве пры ААН, у 1963 годзе стаў міністрам замежных спраў Пакістана. На гэтай пасадзе марна дамагаўся рашэння пакістана-індыйскай спрэчкі аб Кашміры. У 1966 годзе выступіў з крытыкай прэзідэнта Аюб-Хана за падпісанне Ташкенцкай дэкларацыі, пасля чаго пайшоў у адстаўку з пасады міністра замежных спраў, а ў 1967 годзе заснаваў апазіцыйную Пакістанскую народную партыю (ПНП).
Будучы жорсткім палітыкам, Бхута адважыўся на рэзкія перамены ў дзяржаве і прапанаваў лозунг: «Іслам — наша вера, дэмакратыя — наша форма ўлады, сацыялізм — наша эканамічная сістэма». Ён заклікаў «аднавіць дэмакратыю», прапаноўваў праграму эканамічных рэформаў пад назвай «ісламскі сацыялізм». Быў арыштаваны і заключаны ў турму (1968—1969).
На парламенцкіх выбарах 1970 года ПНП заваявала большасць галасоў у заходняй частцы краіны, але перамогу атрымала партыя «Авамі ліг», якая выступала за аўтаномію Усходняга Пакістана. Пераемнік Айюб-хана прэзідэнт Ях'я Хан абвясціў вынікі выбараў несапраўднымі, што выклікала грамадзянскую вайну, якая ў выніку прывяла да ўтварэння незалежнай дзяржавы Бангладэш. Ях'я Хан вымушаны быў сысці ў адстаўку, і 21 снежня 1971 года Бхута заняў пост прэзідэнта Пакістана. За аказаную яму дапамогу ў барацьбе з Ях'я Ханам генерал Мухамад Зія-уль-Хак атрымаў пасаду начальніка штаба сухапутных войскаў.
Зноскі
- ↑ а б Zulfikar Ali Bhutto // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Zulfikar Ali Bhutto // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.