Зубін Мета
Зубін Мета | |
---|---|
хіндзі: ज़ुबिन मेहता | |
Род дзейнасці | дырыжор, музычны кіраўнік, музыкант |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1936[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | зараастрызм |
Бацька | Mehli Mehta[d] |
Жонка | Nancy Kovack[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | zubinmehta.net (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зубін Ме́та (англ.: Zubin Mehta; нар. 29 красавіка 1936[1][2][…], Мумбаі, Бамбейскае прэзідэнцтва[d], Брытанская Індыя[3]) — індыйскі дырыжор.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мета нарадзіўся ў арыстакратычнай індыйскай сям’і парсаў, яго бацька Мелі Мета быў вядомым музыкам — скрыпачом і дырыжорам. Мета-малодшы рыхтаваў сябе да кар’еры ўрача, але затым раздумаўся і паступіў у Венскую кансерваторыю, дзе вучыўся дырыжыраванню ў Ханса Свароўскі, паралельна вывучаючы кампазіцыю, гульню на басэтлі і ўдарных. У той жа час займаўся ў музычнай акадэміі Кіджы ў Сіене (Італія) у А. Гальеры і К. Цэкі, дзе пазнаёміўся з Д. Барэнбоймам, сяброўства з якім шмат у чым абумовіла цікавасць Меты да Ізраілю. Пасля заканчэння курса ў 1958 годзе Мета быў запрошаны асістэнтам дырыжора ў Ліверпульскі філарманічны аркестр, у 1960—1967 гадах узначальваў Манрэальскі сімфанічны аркестр, у 1962—1978 гг. быў музычным кіраўніком Лос-Анджэлескага філарманічнага аркестра, у 1978—1991 гг. — Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра. У 1969 годзе Мета быў запрошаны ў якасці музычнага кансультанта ў Ізраільскі філарманічны аркестр, у 1977 г. прызначаны яго музычным кіраўніком; поспех Меты ў гэтым калектыве быў настолькі вялікі, што ў 1981 годзе ён быў аб’яўлены яго пажыццёвым кіраўніком. Паралельна ў 1998—2006 гадах Мета ўзначальваў Баварскую дзяржаўную оперу.
Мэта адыгрывае значную ролю ў ізраільскай культуры. У 1991 годзе за ўклад у ізраільскую музычную культуру Метэ была прысуджана Дзяржаўная прэмія Ізраіля.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Zubin Mehta // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Асобы
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Мумбаі
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва
- Выпускнікі Музычнай акадэміі Кіджы
- Кавалеры Камандорскага Крыжа II ступені Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
- Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
- Дырыжоры