Злучаныя Штаты Калумбіі
Гістарычная дзяржава | |||||
Злучаныя Штаты Калумбіі | |||||
---|---|---|---|---|---|
Estados Unidos de Colombia | |||||
|
|||||
|
|||||
1863 — 1886
|
|||||
Сталіца | Багата | ||||
Мова(ы) | Іспанская | ||||
Афіцыйная мова | іспанская | ||||
Рэлігія | Свабода веравызнання | ||||
Грашовая адзінка | Калумбійскае песа | ||||
Форма кіравання | федэратыўная рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Злучаныя штаты Калумбіі (ісп.: Estados Unidos de Colombia) — дзяржава ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, якая існавала ў другой палове XIX стагоддзя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1860 годзе ў Канфедэрацыі Гранадзіна адбылася грамадзянская вайна, выкліканая незадаволенасцю ліберальных палітыкаў спробамі кансерватараў заразаць правы тэрыторый і ўмацаваць цэнтралізаваную ўладу. У 1862 годзе ліберал, экс-прэзідэнт Новай Гранады генерал Томас Сіпрыяна дэ Маскера арыштаваў прэзідэнта Гранадзіны, абвясціў прэзідэнтам сябе, перанёс сталіцу ў Багату і прызначыў часовы ўрад, а Канфедэрацыю Гранадзіна пераназваў у Злучаныя штаты Новай Гранады (ісп.: Estados Unidos de Nueva Granada). У 1863 годзе, каб даць легальны базіс завяршэнню грамадзянскай вайны, на канферэнцыі ў Рыанегра была прынята новая Канстытуцыя, у адпаведнасці з якой краіна ператваралася ў Злучаныя штаты Калумбіі.
Абмежаванні палітычнай і ваеннай улады цэнтральнага ўрада, накладзеныя новай Канстытуцыяй, прывялі да таго, што ў наступныя гады ў краіне адбылося парадку 40 грамадзянскіх войн мясцовага характару і адна агульнанацыянальная (у 1876—1877 гадах).
У 1886 годзе пад ціскам прэзідэнта Рафаэля Нуньеса ў краіне была прынята новая Канстытуцыя, якая ператварыла саюз штатаў у цэнтралізаваную Рэспубліку Калумбія.