Зенкенбергскі прыродазнаўчы музей
Зенкенбергскі прыродазнаўчы музей | |
---|---|
Заснаваны | 1907 і 1914[1] |
Адкрыты | 13 кастрычніка 1907[2] |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі |
|
museumfrankfurt.senckenberg.de (ням.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зенкенбергскі прыродазнаўчы музей (ням.: Senckenberg Naturmuseum) — музей натуральнай гісторыі ў Франкфурце-на-Майне. Гэта найбуйнейшы (побач з Берлінскім музеем натуральнай гісторыі) музей натуральнай гісторыі ў Германіі з мноствам цікавых экспанатаў з вобласці біялогіі і геалогіі.
У музеі знаходзіцца адна з найбуйнейшых выстаў дыназаўраў у Еўропе. Адной з галоўных каштоўнасцяў з’яўляецца арыгінал скамянелага дыназаўра з захаваўшайся лускаватай скурай. Таксама музей презентуе буйнейшую ў свеце пастаянную калекцыю птушак (1000 экзэмпляраў). У 2010 годзе музей меў амаль 517.000 наведвалінікаў.
Будынак Зенкенбергскага музея быў узведзены ў 1904—1907 гадах па праекту архітэктара Людвіга Нэера (Ludwig Neher). Перад будынкам знаходзяцца две вялікія копіі дыназаўраў, зробленых згодна з апошнімі навуковымі высновамі і ў арыгінальным памеры.
18 відаў дыназаўраў прадстаўляюць найбольш поўную выстаўку дыназаўраў у Германіі. Самы вялікі шкілет належыць 18-метроваму дыпладоку з кар’еру Bone Cabin Quarry ў штаце Ваёмінг (ЗША). Сабраны з арыгінальных дэталяў за выключэннем чэрапа шкілет заўрапода, падараваны Амерыканскім музеем натуральнай гісторыі (American Museum of Natural History) з нагоды адкрыцця, быў першым дыназаўрам, прадстаўленым ў музеі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зенкенбергскі прыродазнаўчы музей
- Афіцыйны сайт Архівавана 4 сакавіка 2016.
- 360°-фатаграфіі залаў Зенкенбергскага музея