Перайсці да зместу

Здэнек Мілер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Здэнек Мілер
Zdeněk Miler
Дата нараджэння 21 лютага 1921(1921-02-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 2011(2011-11-30) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Чэхія
Жонка Emilie Milerová[d]
Адукацыя
Прафесія рэжысёр, аніматар
Узнагароды
IMDb 0587036
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Здэ́нек Мі́лер (чэшск.: Zdeněk Miler; 21 лютага 1921, Кладна, Чэхаславакія — 30 лістапада 2011, Нова Вес пад Плешы[5], Чэхія) — чэшскі рэжысёр і аніматар. Найбольш вядомы як аўтар серыі дзіцячых мультфільмаў пра «Кратка́».

Скончыў Нацыянальную мастацкую школу ў Празе, з 1938 працягнуў навучанне ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва. У сувязі з пачаткам вайны навучанне перарвалася, і ў 1941 року пачаў творчую дзейнасць пачаў у злінскай студыі анімацыі «Baťa».

Пасля вайны скончыў навучанне ў Вышэйшай школе і ў 1945 перайшоў ў пражскую студыю «Bratři v triku» Іржы Трэнкі. Распрацаваў для студыі лагатып — тры кучаравыя хлопчыкі ў цяльняшках. Першай яго самастойнай працай стала анімаваная стужка «Пра мільянера, які скраў сонца» паводле твора Іржы Волькера.

У 50-я мэтанакіравана заняўся стварэннем кніжак-размалёвак і ілюстрацый для дзіцячых кніг. У супрацоўніцтве з выдавецтвам «Albatros» праілюстраваў каля 40 кніг. У 1999 атрымаў ад гэтага выдавецтва ўзнагароду «Залатая палітра» за 5 мільёнаў выдадзеных кніг з яго ілюстрацыямі, а праз два гады і ўзнагароду за доўгатэрміновую працу над кнігамі для дзетак.

У пяцідзясятыя гады малады рэжысёр атрымаў заданне стварыць адукацыйную стужку пра тое, як вырабляюць палатно. Прапанаваны сцэнарый (які прадугледжваў апісанне станкоў, тэхналогіі і да т.п.) ён адрынуў і напісаў свой, паводле якога цягам усяго мультфільма дзетак будзе суправаджаць нейкі сімпатычны звярок, якога тыя будуць слухаць. Праца над першай серыяй «Кратка», які прынясе Здэнеку Мілеру сусветную вядомасць, цягнулася два гады. «Як краток прыдбаў нагавіцы» — адзіная серыя мультфільма, у якой звяры размаўлялі; ва ўсіх астатніх, якіх налічваецца больш за шэсцьдзесят, Краток і яго сябры — мышка, вожык, жабка, зайчаня — выказвалі свае эмоцыі толькі з дапамогай гукаў. Гэта было зроблена для таго, каб мультфільмы былі зразумелыя дзецям у любой краіне свету[6]. Агучылі герояў першых мультфільмаў дзеці Здэнека — Кацярына і Барбара.

Апошнія гады жыцця Мілер правёў у доме састарэлых места Нова Вес пад Плешы непадалёк ад Прагі, дзе і памёр 30 лістапада 2011.

Нізка анімацыйных фільмаў пра Кратка.

  1. «Як краток прыдбаў нагавіцы» (1957)
  2. «Краток і машынка» (1963)
  3. «Краток і ракета» (1966)
  4. «Краток і радыё» (1968)
  5. «Краток і зялёная зорка» (1969)
  6. «Краток у заапарку» (1969)
  7. «Краток — агароднік» (1969)
  8. «Краток і гумка» (1969)
  9. «Краток і ледзянец» (1970)
  10. «Краток і тэлевізар» (1970)
  11. «Краток і вожык» (1970)
  12. «Краток і парасон» (1971)
  13. «Краток — мастак» (1972)
  14. «Краток і музыка» (1974)
  15. «Краток і тэлефон» (1974)
  16. «Краток і запалкі» (1974)
  17. «Краток — хімік» (1974)
  18. «Краток і бульдозэр» (1975)
  19. «Краток і дыван» (1975)
  20. «Краток і яйка» (1975)
  21. «Краток — фатограф» (1975)
  22. «Краток — гадзіннікар» (1975)
  23. «Вігілія Кроціка» (1975)
  24. «Краток у пустэльні» (1975)
  25. «Краток і карнавал» (1976)
  26. «Краток у горадзе» (1982)
  27. «Краток у сне» (1984)
  28. «Краток і медыцына» (1987)
  29. «Краток — кіназорка» (1988)
  30. «Краток і арол» (1992)
  31. «Краток і гадзіннік» (1994)
  32. «Краток і качаняты» (1995)
  33. «Краток і прыяцелі» (1995)
  34. «Краток і робат» (1995)
  35. «Краток і вуголле» (1995)
  36. «Краток на выходных» (1995)
  37. «Краток і вечарына» (1995)
  38. «Краток і мама» (1997)
  39. «Краток і метро» (1997)
  40. «Краток і грыбы» (1997)
  41. «Краток і мышка» (1997)
  42. «Краток і зайчык» (1997)
  43. «Краток і снегавік» (1998)
  44. «Краток і фокуснік» (1998)
  45. «Краток і шарык» (1998)
  46. «Краток і хатка» (1998)
  47. «Краток і адпачынак» (1998)
  48. «Краток і качачка» (1998)
  49. «Краток і капялюш» (1998)
  50. «Краток і каробка» (1998)
  51. «Краток і мышка» (1998)
  52. «Краток і слімак» (1998)
  53. «Краток і біжутэрыя» (1998)
  54. «Краток і тэлебачанне» (1998)
  55. «Краток і чарэшня» (1998)
  56. «Краток і крынічка» (1999)
  57. «Краток і флейта» (1999)
  58. «Краток і пэндзаль» (1999)
  59. «Краток і рыбка» (2000)
  60. «Краток і ластаўка» (2000)
  61. «Краток і жабка» (2002)

Нізка анімацыйных фільмаў пра цвыркуна.

  • «Цвыркун і машына» (1977)
  • «Цвыркун і павук» (1977)
  • «Цвыркун і скрыпка» (1978)
  • «Цвыркун і кураня» (1978)
  • «Цвыркун і піла» (1978)
  • «Цвыркун і туба» (1978)
  • «Цвыркун і кантрабас» (1979)
  • «Як шчанюк адчуў смак мёду» (1960)
  • «Пра шчанюка» (1960)
  • «Як шчанюк хацеў маленькіх сабачак» (1960)
  • «Як сонейка вярнула шчанюку ваду» (1960)
  • «Цікаўны шчанюк» (1960)

Іншыя мультфільмы

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Пра мільянера, які скраў сонца» (1948
  • «Казка Месяца» (1958)
  • «Мудры каток» (1959)
  • «Пра найбагацейшага вераб'я ў свеце» (1961)
  • «Пра Прамавугольнічка і Трохвугольнічка» (1965)
  • «Гусеніца» (1967)
  • «Пра Чырвоны каптурок»
  • «Пра пеўніка і курачку»
  • «Руды след» (1963)
  • «Гельгаландскі раманс» (1977)

Праілюстраваў наступныя кнігі:

  • Сярэбраны леў Венецыянскага кінафестывалю за фільм для дзяцей (1957)
  • Прыз на фестывалі ў Мантэвідэа (1958)
  • Перамога на Венецыянскім кінафестывалі (1960) у намінацыі «Найлепшы пазнавальны/адукацыйны/забаўляльны фільм для дзяцей 7-гадовага ўзросту» за мультфільм «Як сонейка вярнула шчанюку ваду»
  • Перамога на Венецыянскім кінафестывалі (1966) у намінацыі «Найлепшы забаўляльны фільм для дзяцей» за мультфільм «Краток і ракета»
  • Прыз глядацкіх сімпатый на Злінскім міжнародным кінафестывалі дзяцей і моладзі (2001) за мультфільм «Краток і мама»
  • Медаль За заслугі 1-й ступені (28 кастрычніка 2006)

Зноскі

  1. а б The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Vědecká knihovna v Olomouci Zdeněk Miler // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  5. Red Kul. Zemřel výtvarník Zdeněk Miler, autor Krtečka // Aktuálně.cz. — 2011-11-30.
  6. БелТА.. Памёр аўтар знакамітых мульцікаў пра Кроціка. Культура. Наша Ніва (16 жніўня 2012).