Заходні фронт (Першая сусветная вайна, Расійская імперыя)
Выгляд
Заходні фронт | |
---|---|
Гады існавання | жнівень 1915 года — 1918 |
Краіна | Расія |
Уваходзіць у | Руская імператарская армія |
Тып | Фронт |
Дыслакацыя | Расійская імперыя |
Удзел у | Першая сусветная вайна 1914—1918 |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | гл.Галоўнакамандуючыя |
Захо́дні фронт — агульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне расійскіх войскаў у Першай сусветнай вайне у складзе Рускай Імператарскай Арміі.
Палявое ўпраўленне ўтворана 25[1] жніўня 1915 года на базе палявога ўпраўлення Паўночна-Заходняга фронту для абароны Маскоўскага стратэгічнага напрамку. На канец 1917 года штаб фронту знаходзіўся ў Мінску, з 22 лютага 1918 года — у Смаленску, з 23 сакавіка 1918 года — у Тамбове[1]. Фронт расфарміраваны 9 сакавіка 1918 года, штаб — 12 красавіка 1918 года[1].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Палявое ўпраўленне (штаб)
- 1-я армія (жнівень 1915 — красавік 1916 года)
- 2-я армія (жнівень 1915 — пачатак 1918 года)
- 3-я армія (жнівень 1915 — чэрвень 1916 года, ліпень 1916 — пачатак 1918 года)
- 4-я армія (жнівень 1915 — кастрычнік 1916 года)
- 10-я армія (жнівень 1915 — пачатак 1918 года)
- Асобая армія (жнівень — верасень 1916 года, лістапад 1916 — ліпень 1917 года)
- XXII асобны армейскі корпус — з 22 лістапада 1917 года
- Польскі асобны стралковы корпус — з жніўня 1917 года
Галоўнакамандуючыя войскамі (войскамі) фронту
[правіць | правіць зыходнік]- 04.08.1915—18.08.1915 — генерал ад інфантэрыі Міхаіл Васільевіч Аляксееў
- 23.08.1915—11.03.1917 — генерал ад інфантэрыі Аляксей Ермалаевіч Эверт
- 03.1917 — генерал ад інфантэрыі Уладзімір Васільевіч Смірноў
- 31.03.1917—23.05.1917 — генерал ад кавалерыі Васіль Іосіфавіч Гурко
- 31.05.1917—30.07.1917 — генерал-лейтэнант Антон Іванавіч Дзянікін
- 31.07.1917—05.08.1917 — в. а. генерал-лейтэнант Пётр Мікалаевіч Ламноўскі
- 05.08.1917—12.11.1917 — генерал ад інфантэрыі Пётр Сямёнавіч Балуеў
- 12.11.1917—11.1917 — падпалкоўнік Васіль Віктаравіч Каменшчыкаў
- 11.1917 — прапаршчык Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў
Ваенны камісар пры галоўнакамандуючым войскамі Заходняга фронту
[правіць | правіць зыходнік]- 15.07.1917—04.11.1917 — грамадзянін Уладзімір Анатольевіч Жданаў
Памочнік ваеннага камісара пры галоўнакамандуючым войскамі Заходняга фронту
[правіць | правіць зыходнік]- 15.07.1917—04.11.1917 — грамадзянін Барыс Мікалаевіч Маісеенка
Зноскі
- ↑ а б в Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Заходні фронт 1915-18 // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 325. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Арміі краін-удзельніц Першай сусветнай вайны:Расія Архівавана 21 жніўня 2017.
- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.