Замак у Тыкоціне
Замак | |
Замак у Тыкоціне | |
---|---|
53°12′48″ пн. ш. 22°46′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | гістарызм[d] |
Дата заснавання | XV стагоддзе |
Сайт | zamekwtykocinie.pl (польск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Замак у Тыкоціне — замак у польскім горадзе Тыкоцін.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першымі гістарычнымі ўладальнікамі выспы на рацэ Нараў, на якой размешчаны замак, была сям’я літоўскіх магнатаў. Ян Гаштольд пабудаваў тут першую драўляную крэпасць, якая праз некалькі дзясяткаў гадоў згарэла. Пасля смерці апошняга прадстаўніка сям’і Гаштольдаў спадчыну ў 1542 годзе пераняў кароль Жыгімонт Стары, а пазней Жыгімонт ІІ Аўгуст. З гэтага моманту пачынаецца каралеўскі перыяд у гісторыі замка.
Жыгімонт ІІ Аўгуст вырашыў пабудаваць на руінах драўлянай крэпасці Гаштольдаў вялікі цагляны замак. Гэта было выдатнае месца для дыслакацыі абарончага комплексу, у асноўным з-за навакольных балот і ракі. З цягам часу ў крэпасці ўзнік найбуйнейшы арсенал Рэчы Паспалітай канца XVI стагоддзя.
Замак у Тыкоціне нейкі час быў сядзібай старасты Лукаша Гурніцкага — вядомага гуманіста эпохі Адраджэння.
На працягу гісторыі замка за яго адбыліся чатыры бітвы, у тым ліку дзве скончыліся разбурэннем аб’екта. Падчас Шведскага патопу ў замку памёр і быў часова пахаваны шведскі калабарант Януш Радзівіл.
У 1659 годзе за заслугі падчас Шведскага патопу кароль Ян Казімір падараваў княства Стэфану Чарнецкаму.
Ажаніўшыся з дачкой Чарнецкага, уладарыць у замку стаў маршал Ян Клеменс Браніцкі. У сярэдзіне XVІІІ стагоддзя ягоны нашчадак разабраў замак, каб атрымаць будаўнічыя матэрыялы. Паступова прыходзячы ў заняпад, замкавы комплекс быў амаль цалкам знішчаны.
Дзякуючы доўгім і складаным даследаванням і рэканструктарскім працам, якія пачаліся яшчэ ў канцы XX і пачатку XXI стагоддзяў, замак быў рэканструяваны на старых падмурках[1].