Перайсці да зместу

Жыццё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жыццё́ — характарыстыка, якая адрознівае аб'екты, якія маюць самападтрымальныя працэсы, як жывыя арганізмы, ад тых, якія не маюць такіх працэсаў[1], альбо таму, што такія функцыі перасталі выконвацца з-за смерці, альбо таму што ў іх няма такіх функцый, і класіфікуюцца адпаведна як нежывыя арганізмы[2][3]. Навукай, якая займаецца вывучэннем жыцця, з'яўляецца біялогія.

Жывыя арганізмы падвяргаюцца абмену рэчываў, падтрыманню гамеастазу, маюць вялікі патэнцыял для росту, рэагуюць на знешнія раздражняльнікі, з поспехам праходзяць натуральны адбор, здзяйсняюць адаптацыю да навакольнага асяроддзя ў наступных пакаленнях. Больш складаныя жывыя арганізмы могуць мець зносіны з дапамогай розных сродкаў[4]. Разнастайныя жывыя арганізмы (жыццёвыя формы) існуюць у біясферы Зямлі, агульнай уласцівасцю для гэтых арганізмаў, як раслін, жывёл, грыбоў, прасцейшых, археяў і бактэрый з'яўляюцца тое, што ўсе яны ў сваёй аснове маюць вуглярод і воду, а таксама маюць атамарную будову і спадчынную генетычную інфармацыю.

У філасофіі і рэлігіі, разуменне жыцця і яго характар іншы. Абодва паняцця прапануюць інтэрпрэтацыі, як жыццё звязана з існаваннем і свядомасцю, і абодва датычацца многіх пытанняў, звязаных, у тым ліку з жыццёвай пазіцыяй, мэтамі, канцэпцыяй бога ці багоў, душы альбо замагільнага жыцця.

Зноскі

  1. Koshland Jr, Daniel E. (March 22, 2002). «The Seven Pillars of Life». Science 295 (5563): 2215–2216.
  2. «Definition of inanimate». WordNet Search by Princeton University.
  3. «Merriam-Webster Dictionary». Merriam-Webster Dictionary.
  4. "Organism". Chambers 21st Century Dictionary (online ed.). 1999.