Жорж Руо
Жорж Руо | |
---|---|
фр.: Georges Rouault | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Georges Henri Rouault |
Дата нараджэння | 27 мая 1871[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 1958[3][1][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Geneviève Nouaille-Rouault[d] |
Род дзейнасці | куратар, мастак, графік, ілюстратар, кераміст, рысавальнік |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм і сімвалізм[6] |
Уплыў | Гюстаў Маро |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жорж Руо (фр.: Georges Henri Rouault; 27 мая 1871, Парыж — 13 лютага 1958, там жа) — французскі жывапісец і графік, адзін з прадстаўнікоў французскага фавізму і экспрэсіянізму.
Пачатковы этап
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў беднай сям’і, у працоўным квартале побач з могілкамі Пер-Лашэз. Першыя дні жыцця прайшлі пад грукат гармат, якія грамілі барыкады Парыжскай камуны. Дзед, паштовы служачы, быў калекцыянерам-аматарам, збіраў гравюры Кало, літаграфіі Дам’е. Бацька, рамеснік па прафесіі, хрысціянскі сацыяліст па перакананнях, аддаў сына ў пратэстанцкую школу. З 1885 года Руо два гады вучыўся ў мастака-вітражыста, потым, з 1891 года — у Акадэміі прыгожых мастацтваў у сімваліста Гюстава Маро, быў яго любімым вучнем, а пасля смерці майстра (1898) стаў захавальнікам яго музея.
Сталасць і творчыя сувязі
[правіць | правіць зыходнік]Пазнаёміўся з вучнямі Маро Мацісам, Марке, стаў адным з заснавальнікаў Восеньскага салона (1903). Зблізіўся з каталіцкім пісьменнікам Леонам Блуа. Выстаўляўся разам з фавістамі, але трымаўся ў баку ад іх дэкаратыўнасці, хутчэй працягваючы лінію Ван Гога.
З 1907 года ў кола пастаянных тэм жывапісу і графікі Руо ўвайшлі суддзі, блазаны, прастытуткі. Яны набылі характар алегорый, выбудоўваючыся вакол асноўнага алегарычнага вобраза сталага жывапісу Руо — фігуры Хрыста (нярэдка — Хрыста і Магдаліны). Сяброў з рэлігійным філосафам Жакам Марытэнам. У 1910 годзе персанальная выстава Руо прайшла ў сталічнай галерэі Друэ. Яго жывапіс натхняў нямецкіх жывапісцаў, якія пасля склалі ядро экспрэсіянізму.
Пры гэтым мастак жыў у крайняй беднасці. Толькі ў 1917 годзе Руо падпісаў з вядомым калекцыянерам і гандляром карцінамі Амбруазам Валарам кантракт, які забяспечыў яму на дзесяцігоддзі некаторы дастатак і свабоду ў працы.
Зноскі
- ↑ а б Georges Rouault
- ↑ Georges Henry Rouault — ministère de la Culture.
- ↑ Руо Жорж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
- ↑ RKDartists
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 13 лютага
- Памерлі ў 1958 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Версалі
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Вышэйшай нацыянальнай школы дэкаратыўнага мастацтва
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Францыі XIX стагоддзя
- Мастакі Францыі XX стагоддзя
- Мастакі-экспрэсіяністы
- Фавізм
- Графікі Францыі
- Графікі XIX стагоддзя
- Графікі XX стагоддзя