Перайсці да зместу

Жозіяс Браўн-Бланке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жозіяс Браўн-Бланке
фр.: Josias Braun-Blanquet
Дата нараджэння 3 жніўня 1884(1884-08-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1980(1980-09-20)[1] (96 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Mireille Braun-Blanquet[d]
Род дзейнасці батанік, біёлаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера батаніка і геабатаніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Вядомы як стваральнік экалога-фларыстычнага метаду класіфікацыі расліннасці
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Braun-Blanq.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI
Персанальная старонка на сайце IPNI

Іншае пазначэнне аўтара: Br.-Bl.

Жозіяс Браўн-Бланке (фр.: Josias Braun-Blanquet; 3 жніўня 1884, Кур, Швейцарыя — 20 верасня 1980, Манпелье, Францыя) — адзін з буйнейшых геабатанікаў ХХ стагоддзя, заснавальнік і кіраўнік франка-швейцарскай (сярэднееўрапейскай) школы геабатанікі, стваральнік сістэмы класіфікацыі расліннасці, што дамінуе ў наш час.

У 1905—1912 гадах быў асістэнтам батанікаў Шротэра, Брокман-Ерош і Рубеля.

У 1913—1915 гадах вучыўся ў Манпелье пад кіраўніцтвам Чарлза Флахаўта.

У 1914—1921 гадах праводзіў палявыя даследаванні ў Швейцарскім нацыянальным парку.

У 1915 годзе ва ўніверсітэце Манпелье атрымаў ступень доктара філасофіі (PhD).

У 1915—1922 годзе асіставаў Эдуарду Рубелю, затым чытаў лекцыі ва ўніверсітэце Цюрыха.

З 1930 года і да канца жыцця Браўн-Бланке — дырэктар Міжнароднай станцыі альпійскай і міжземнаморскай геабатанікі (International Station for Alpine and Mediterranean Geobotany, SIGMA) у Манпелье, дзе працягваў геабатанічных даследаванні.

У 1948 годзе заснаваў і стаў першым рэдактарам вядучага заходняга часопіса па фітацэналогіі і экалогіі раслін Vegetatio (у цяперашні час Plant Ecology).

Зноскі

  1. а б Brozović D., Ladan T. Josias Braun-Blanquet // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #139008349 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. http://www.sudoc.fr/023023406
  4. а б http://www.sudoc.fr/021382131
  5. http://apmembres2.iec.cat/detall.aspx?pkMembrePLE=57
  6. Ванисова Е. А. Сотрудничество Московского общества испытателей природы и Линнеевского общества Лиона, Cooperation between the Moscow Society of Naturalists and the Linnean Society of Lyon // Историко-биологические исследования — 2023. — Т. 15, вып. 4. — С. 40–60. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24412/2076-8176-2023-4-40-60