Жалонь
Жалонь | |
---|---|
укр. Жолонь | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 113 км |
Басейн | 1 460 км² |
Вадацёк | |
Выток | Оўруцкі раён |
• Каардынаты | 51°21′17″ пн. ш. 28°39′36″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Каардынаты | 51°34′05″ пн. ш. 29°48′09″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Украіна | Жытомірская вобласць |
Беларусь | Гомельская вобласць |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жалонь (укр.: Жолонь) — рака ва Украіне і ў Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).
Даўжыня 113 км. Плошча вадазбору 1460 км². Сярэдні сцёк з вадазбору каля 4,8 м³/с. Агульнае падзенне ракі 113,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва балцкага паходжання, як і назвы рэк па суседстве Нароўля, Мытва (уцякаюць у Прыпяць справа вышэй за ўтоку Жалоні).
Гідранімічныя аналагі на Верхнім Павоччы — назвы тыпу Жаланейка, Жалонья, Жалонка (рус. Желанейка, Желонья, Желонка)[2], таксама два гідронімы Жэлень (рака ў басейне Дзясны, рака ў басейне Прыпяці)[3], літоўскія рачныя назвы тыпу Geluva, Geluža, Gelušė[4].
Корань з шэрагу Gal- : Gel- : Gil-, адкуль літоўскае galvis «сажалка на месцы старога рачнога рэчышча», gelmė «глыбіня», gilus «глыбокі»[5]. Корань пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -n-.
Назва ракі значыць «Глыбокая (рака)». Блізкую семантыку маюць і гідронімы тыпу Нароўля, Няропля (< Nar-, Ner-).
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца каля вёскі Пішчаныця Оўруцкага раёна Жытомірскай вобласці на паўночна-ўсходніх схілах Оўруцкага кража, цячэ па Жытомірскім Палессі (12,8 км), далей 33,8 км па мяжы з Беларуссю, 10,9 км зноў па Жытомірскай вобласці, у нізоўі па Ельскім і Нараўлянскім раёнах. Упадае ў старарэчча на пойме Прыпяці за 1,2 км на поўнач ад вёскі Вяпры Нараўлянскага раёна.
Даліна невыразная, схілы спадзістыя, вышынёю 2—5 м. Пойма двухбаковая, роўная, забалочаная, парэзаная густой сеткай меліярацыйных каналаў; шырыня яе ў верхнім цячэнні 10—30 м, на астатнім працягу 100—300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, таму раку нярэдка называюць Мухаедаўскім каналам[6].
Каналамі Свячанскі (рака да адгалінавання ад яе гэтага канала называецца Верхняя Жалонь), Антонаўскі і ракой Гразіва Жалонь злучаная ў 1961 годзе з ракой Славечна. Сцёк па злучальных каналах і Жалоні рэгулюцца шлюзамі.
Вадазбор рэчкі на Оўруцкім кражы і Мазырскім Палессі. Грунты пераважна пясчаныя. Лясы, большай часткай мяшаныя, пашыраны па ўсім вадазбоы.
Жыўленне ракі мяшанае. Замярзае са снежня да сакавіка.
На правабярэжнай тэрасе ракі каля вёскі Ражава і вёскі Беласарока археалагічныя помнікі — мезалітычнага і неалітычнага паселішчаў. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 58—59.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 188.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 111.
- ↑ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 239.
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 33—34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 33—34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.