Перайсці да зместу

Жалезны чалавек 2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жалезны чалавек 2M:
Iron Man 2
Постар фільма
Жанр баявік[1][2][…], навукова-фантастычны фільм[d][2][1][…], прыгодніцкі фільм[2][1][…] і супергеройскі фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Marvel Studios[d]
Працягласць 125 хв.[10]
Бюджэт 200 млн дол.
Зборы 623 933 331 дол.
Краіна
Мова англійская
Год 2010
Папярэдні фільм Жалезны чалавек
(у трылогіі пра Жалезнага чалавека) /
Неверагодны Халк
(у храналогіі КСМ)
Наступны фільм Жалезны чалавек 3
(у трылогіі пра Жалезнага чалавека) /
Тор
(у храналогіі КСМ)
IMDb ID 1228705
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Жалезны чалавек 2» (англ.: Iron Man 2) — амерыканскі супергеройскі баявік 2010 года, заснаваны на коміксах выдавецтва «Marvel Comics». Стварэннем карціны займалася кампанія «Marvel Studios», а распаўсюджваннем «Paramount Pictures». Сіквел фільма «Жалезны чалавек», які з’яўляецца 3-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Джон Фаўра, а Джасцін Теру быў прызначаны ў якасці сцэнарыста.

Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 29 красавіка 2010 года.

Прайшло паўгады з таго часу, як свет даведаўся, што мільярдэр-вынаходнік Тоні Старк з’яўляецца ўладальнікам унікальнай кібер-броні Жалезнага чалавека. Грамадскасць патрабуе, каб Старк перадаў тэхналогію броні ўраду ЗША, але Тоні не хоча выдаваць яе сакрэты, таму што баіцца, што яна трапіць не ў тыя рукі.

Між тым Іван Ванка — сын рускага вучонага, які калісьці працаваў на фірму Старка, але потым быў звольнены і пазбаўлены ўсяго, мае намер адпомсціць Тоні за беды сваёй сям’і. Для чаго будуе сваю высокатэхналагічную зброю.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Аль Пачына разглядаўся на ролю Джасціна Хамера.
  • Эмілі Блант павінна была сыграць Чорную ўдаву, але ёй прыйшлося адмовіцца ад гэтай ролі з-за занятасці ў фільме «Падарожжы Гулівера» (2010).
  • Гендзі Тартакоўскі рабіў раскадроўкі для экшан-сцэн фільма.
  • Роберт Даўні-малодшы рэкамендаваў Джасцін Теру Джону Фаўра ў якасці сцэнарыста фільма.
  • Гэта першы сіквел, спрадзюсаваны студыяй Marvel Studios.
  • Гэта першы сіквел Джона Фаўра і як рэжысёра, і як акцёра.
  • Дон Чыдл змяніў Тэрэнса Говарда ў ролі Роўдзі пасля пагаршэння адносін паміж Тэрэнсам і студыяй Marvel.
  • Прут (Мікі Рурк), як ён паказаны ў фільме, уяўляе сабой камбінацыю двух зладзеяў Жалезнага чалавека - Прута і Крымсан Дынама, апранутага ў браню, якая кантралюе электрычнасць.
  • Сэмюэл Л. Джэксан, які з’явіўся ў першым фільме ў ролі Ніка Ф’юры, перад здымкамі другой часткі заключыў унікальную здзелку са студыяй Marvel, згодна з якой ён з’явіцца ў дзевяці фільмах у вобразе Ніка.
  • Скарлет Ёхансан так моцна хацела выканаць ролю Чорнай ўдавы, што пафарбавала валасы ў руды колер яшчэ да таго, як яе зацвердзілі на гэтую ролю.
  • Па словах Дона Чыдла, ён спрабаваў сыграць Роўдзі па-свойму, але ў рэшце рэшт скапіяваў большую частку персанажа з Тэрэнса Говарда.
  • Для ролі Чорнай ўдавы Скарлет Ёхансан старанна трэніравалася шэсць тыдняў да здымак і працягвала трэніравацца на працягу шасці месяцаў здымак.
  • Сэм Рокуэл, які выканаў ролю Джасціна Хамера, разглядаўся на ролю Тоні Старка ў першай частцы.
  • У коміксах Джасцін Хамер - пажылы чалавек, але для фільма яго спецыяльна «амаладзілі», каб лепш адпавядаць ролі суперніка Тоні Старка.[11]

Зноскі

  1. а б в http://www.nytimes.com/2010/05/07/movies/07iron.html Праверана 7 мая 2016.
  2. а б в г д http://www.metacritic.com/movie/iron-man-2 Праверана 7 мая 2016.
  3. а б в г IRON MAN 2 AND THE AVENGERS UPDATEIRON MAN 2 AND THE AVENGERS UPDATE: Get the latest news on two of Marvel's next blockbusters! // marvel.comMarvel Entertainment, 2008. Праверана 26 мая 2016.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н https://www.siamzone.com/movie/m/5764 Праверана 7 мая 2016.
  5. а б в г д е ё ж з і http://www.ofdb.de/film/193398,Iron-Man-2 Праверана 7 мая 2016.
  6. а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt1228705/fullcredits Праверана 7 мая 2016.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у https://www.imdb.com/title/tt1228705/fullcredits Праверана 28 ліпеня 2019.
  8. http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=136190.html Праверана 7 мая 2016.
  9. http://www.aveleyman.com/FilmCredit.aspx?FilmID=28521 Праверана 16 мая 2016.
  10. http://www.boxofficemojo.com/movies/?page=main&id=ironman2.htm Праверана 16 мая 2016.
  11. Интересные факты «Железный человек 2» (2010)