Дорсет
Дорсет | |||
---|---|---|---|
англ.: Dorset | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Часавы пояс | UTC+0 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дорсет (англ.: Dorset) — цырыманіяльнае неметрапольнае графства Англіі, знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы краіны на ўзбярэжжы праліва Ла-Манш. Складаецца з неметрапольнага графства Дорсет і двух унітарных адзінак: Пула і Борнмута. Займае тэрыторыю ў 2653 км², Дорсет мяжуе з чатырма іншымі англійскімі графствамі: Дэваншыр на захадзе, Сомерсет на паўночным захадзе, Уілтшыр на паўночным усходзе і Хэмпшыр на ўсходзе. Сталіцай графства з’яўляецца горад Дорчэстэр, размешчаны ў яго паўднёвай частцы. Насельніцтва Дорсета — 744 тысячы жыхароў (па дадзеных перапісу насельніцтва 2011 года). Каля паловы з іх пражывае на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй агламерацыі, астатняе насельніцтва графства ў асноўным размеркавана па сельскай мясцовасці з нізкай шчыльнасцю.
Засяленне тэрыторыі сучаснага графства першабытнымі плямёнамі адбывалася пачынаючы з эпохі неаліту. У VII стагоддзі Дорсет становіцца графствам.