Перайсці да зместу

Дональд Трамп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дональд Трамп
англ.: Donald Trump
36-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
9 лістапада 2016 — 20 студзеня 2017
Папярэднік Барак Абама
Пераемнік Джозеф Рабінет Байдэн
45-ы Прэзідэнт ЗША
20 студзеня 2017 — 20 студзеня 2021
Папярэднік Барак Абама
Пераемнік Джозеф Рабінет Байдэн
старшыня (The Trump Organization[d])
з 1971
прэзідэнт[d] (The Trump Organization[d])
з 1971

Нараджэнне 14 чэрвеня 1946(1946-06-14)[1][2][…] (78 гадоў)
Род сям'я Дональда Трампа[d]
Імя пры нараджэнні англ.: Donald John Trump[3]
Бацька Фрэд Трамп[d][2][3]
Маці Мары Эн Мак-Лаўд[d][3]
Жонка Мелання Трамп[4]
Дзеці Дональд Трамп-малодшы[d][5][6][…], Іванка Трамп[d][5][6][…], Эрык Трамп[d][5][6], Ціфані Трамп[5][6] і Уільям Трамп[d][5][6]
Веравызнанне Nondenominational Christianity[d][7]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр навук[d][11] (1968)
Дзейнасць нерухомасць[d], урад, television production[d], палітыка[12] і камерцыя[d][12]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт donaldjtrump.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дональд Джон Трамп (англ.: Donald John Trump; нар. 14 чэрвеня 1946(1946-06-14)[1][2][…], Куінс, Нью-Ёрк[2][3]) — амерыканскі бізнесмен, медыямагнат, пісьменнік, палітык і 45-ы прэзідэнт ЗША з 20 студзеня 2017 па 20 студзеня 2021 года. Прэзідэнт «The Trump Organization», якая з’яўляецца асноўнай холдынгавай кампаніяй для яго нерухомасці і іншых бізнес-праектаў.

Нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку, а ў 1968 годзе атрымаў ступень бакалаўра па эканоміцы ва Уортанскай школе бізнесу Пенсільванскага ўніверсітэта. Падчас вучобы ў каледжы працаваў на фірме свайго бацькі Фрэда Трампа, якая займалася нерухомасцю і будаўніцтвам. У 1971 годзе атрымаў кантроль над бізнесам і пазней перайменаваў яго на «The Trump Organization». Падчас сваёй кар’еры пабудаваў вялікую колькасць хмарачосаў, гасцініц, казіно, палёў для гольфа, а таксама іншых аб’ектаў у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, Еўропе і Азіі, многія з якіх названы ў яго гонар, напрыклад жылы комплекс «Trump Place» на Манхэтэне. Намагаўся стаць кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі рэформаў на выбарах 2000 года, але зняўся да пачатку галасавання. Унесены ў спіс 500 самых заможных мільярдэраў свету часопіса «Форбс», ён, а таксама яго бізнес, асабістае жыццё і палітычныя погляды на працягу дзесяцігоддзяў шырока асвятляліся ў сродках масавай інфармацыі. З 2004 да 2015 года быў выканаўчым прадзюсарам і вядучым рэаліці-шоў «Вучань» (англ.: «The Apprentice») на тэлеканале NBC, за што атрымаў зорку на Галівудскай алеі славы. Меў некалькі камеа ў фільмах і тэлесерыялах, а таксама з’яўляўся на конкурсах прыгажосці «Міс ЗША», якім ён валодаў з 1996 да 2015 года.

Сааўтар кніг па пытаннях бізнэсу, стваральнік «Універсітэта Дональда Трампа». Асобныя яго творы ў перакладзе выдаваліся ў Мінску[13].

У чэрвені 2015 года абвясціў аб уступленні ў барацьбу за пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі і хутка стаў фаварытам на вылучэнне ў кандыдаты. У маі 2016 года яго апаненты па партыі прыпынілі свае перадвыбарныя кампаніі, а ў ліпені 2016 года ён быў афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзідэнты на Рэспубліканскай Нацыянальнай канвенцыі.

Прэзідэнцкая кампанія Трампа атрымала шырокае асвятленне ў СМІ і міжнародную ўвагу. Многія з яго заяў у інтэрв’ю, у твітэры і на мітынгах былі супярэчлівымі альбо непраўдзівымі. Некалькі яго мітынгаў суправаджаліся пратэстамі і беспарадкамі. Пазіцыі Трампа ўключаюць у сябе зніжэнне падаткаў, перагляд амерыкана-кітайскіх гандлёвых здзелак, супрацьдзеянне асобным гандлёвым пагадненням, такім як Трансціхаакіянскае партнёрства і НАФТА, узмацненне выканання законаў аб іміграцыі, у тым ліку будаўніцтва сцяны ўздоўж амерыкана-мексіканскай мяжы, рэформу апекі над ветэранамі, замену Закона аб ахове здароўя і абароне пацыентаў. Падчас праймерыз заклікаў да часовай забароны мусульманскай іміграцыі ў ЗША, але пасля таго, як афіцыйна стаў кандыдатам, змякчыў сваю пазіцыю, заявіўшы, што забарона будзе засяроджана на краінах з праверанай гісторыяй тэрарызму.

8 лістапада 2016 года пасля шэрагу скандалаў і жорсткіх дэбатаў з кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан перамог на прэзідэнцкіх выбарах, хаця фактычна атрымаў меншасць галасоў выбаршчыкаў[14].

13 ліпеня 2024 года на перадвыбарчым мітынгу ў Пенсільваніі на Трампа быў здзейснены замах, ён атрымаў лёгкае кулявое раненне вуха.

Заступіў на пасаду Прэзідэнта ЗША 20 студзеня 2017. Ужо 27 студзеня выдаў указ «Абарона нацыі ад уезду замежных тэрарыстаў у Злучаныя Штаты», якім абмежаваў уезд у ЗША для пэўных катэгорый асоб.

У маі 2018 года 18 кангрэсменаў-рэспубліканцаў падпісалі зварот у Нобелеўскі камітэт, у якім прапанавалі прысудзіць Трампу Нобелеўскую прэмію міру за намаганні, накіраваныя на вырашэнне карэйскага пытання. У снежні 2019 года Трамп стаў трэцім прэзідэнтам у гісторыі ЗША, якія падвергся імпічменту. Рашэнне было прынята з-за сур’ёзных абвінавачванняў у злоўжыванні ўладай і перашкодзе правасуддзю (так званы «Украінгейт»). Быў апраўданы Сенатам па абодвух абвінавачваннях.

Падчас сваёй адміністрацыі прызначыў трох суддзяў у Вярхоўны Суд: Ніла Горсача, Брэта Кавана, Эмі Коні Барэт.

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года саступіў дэмакрату Джо Байдэну. Не згадзіўся з паражэннем. Прыхільнікі Дональда Трампа ў ходзе пратэстаў з патрабаваннем прызнаць яго перамогу часова захапілі будынак Капітолію 6 студзеня 2021 года. Шматлікія дзяржаўныя дзеячы ЗША абвінавацілі яго ў падбухторванні да гвалту. Адзіны прэзідэнт у гісторыі ЗША, якому Палата прадстаўнікоў Кангрэса аб’яўляла імпічмент двойчы. 20 студзеня Дональд Трамп пакінуў Белы дом, яго прэзідэнцтва скончылася.

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б в г д The Jamaica Hospital Certificate of Birth
  3. а б в г д Certificate of Birth Registration Праверана 26 лістапада 2016.
  4. https://www.hollywoodreporter.com/features/trumps-wedding-melania-bill-hill-880088
  5. а б в г д President Donald J. Trump — 2017. Праверана 20 студзеня 2017.
  6. а б в г д Familypedia — 2004. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  7. https://www.christianitytoday.com/news/2020/october/trump-nondenominational-presbyterian-religious-eisenhower.html
  8. Bush says Trump was a Democrat longer than a Republican 'in the last decade' — 2015. Праверана 16 лістапада 2016.
  9. Forbes / S. ForbesNYC: Forbes, 1917. — ISSN 0015-6914 Праверана 26 сакавіка 2022.
  10. SAG-AFTRA Statement on Donald J. Trump’s Resignation from the Union — 2021. Праверана 27 верасня 2022.
  11. Yes, Donald Trump really went to an Ivy League schoolWashington Post, 2015. Праверана 6 сакавіка 2016.
  12. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  13. http://belisrael.info/?p=8403
  14. http://nashaniva.by/?c=ar&i=180233
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Дональда Трампа