Перайсці да зместу

Дзівасіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзівасіл

Inula crithmoides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Inula L., 1753

Сінонімы
  • Amphiraphis DC.
  • Bojeria DC.
  • Codonocephalum Fenzl

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37795
NCBI  41589
EOL  59448
GRIN  g:6048
IPNI  9488-1

Дзівасіл[3][4] (Ínula) — род шматгадовых раслін сямейства астравыя (Asteraceae), расце ў Еўропе, Азіі і Афрыцы.

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя расліны з суцэльнымі лісцінкамі і жоўтымі буйнымі суквеццямі.

Кветкі жоўтыя ці аранжавыя, адзіночныя або сабраны ў гронкападобныя або шчыткападобныя агульныя суквецці.

Красаванне летам ў другой палове.

Размнажэнне вясновае.

Раслінная сыравіна

[правіць | правіць зыходнік]

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Корні і карэнішчы ўтрымоўваюць інулін, сапаніны, смолы, камедзь, слізь, пігмент, воцатную і бензойную кіслоты, алкалоіды, вітамін Е і эфірны алей, асноўнай складовай часткай якога з'яўляецца геленін — сумесь розных відаў лакцінаў (аланталактан і іншыя).

Фармакалагічныя ўласцівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Дзівасіл валодае супрацьзапаленчым, жэлчэгонным, адхарквальным і слабым урынагонным дзеяннем, запавольвае перыстальтыку кішэчніка і яго сакраторную актыўнасць і ў той жа час павялічвае вывядзенне жоўці ў дванаццаціперсную кішку, што ў спалучэнні з антысептычным эфектам станоўча адбіваецца пры лячэнні органаў стрававання.

Клінічна даказана, што прэпарат алантон, атрыманы з дзівасіла, узмацняе кровазварот у слізістай абалонцы страўніка, паскарае працэс гаення язваў, павялічвае колькасць звязанай салянай кіслаты і памяншае ўтрыманне пепсіну, што станоўча адбіваецца на цячэнні хваробы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Дзівасіл ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.111