Перайсці да зместу

Дзмітрый Іванавіч Вінаградаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Іванавіч Вінаградаў
Род дзейнасці хімік, вынаходнік
Дата нараджэння 1720[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня (5 верасня) 1758
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Іванавіч Вінаградаў (1720, Суздаль, Маскоўская губерня — 25 жніўня [5 верасня] 1758, Санкт-Пецярбург) — заснавальнік вытворчасці фарфору ў Расіі. Таварыш Міхаіла Ламаносава.

Нарадзіўся ў Суздалі ў сям’і пратапопа і ключніка Раждзественскага сабора, жыў на тэрыторыі Суздальскага крамля, у доме, размешчаным насупраць званіцы (дом не захаваўся). Атрымаў адукацыю ў Заіканаспаскай школе Славяна-грэка-лацінскай Акадэміі. Сярод 12 лепшых вучняў ён быў пераведзены ў Санкт-Пецярбург і ў ліку трох выдатнікаў (разам з Ламаносавым і Густавам Райзерам) з падачы Сената быў адпраўлены на працяг навучання за мяжу, у Марбургскі ўніверсітэт пад кіраўніцтвам знакамітага ў той час прафесара Хрысціяна Вольфа. Там яны вывучалі хімію, горную справу, фізіку і інш., потым працягнулі вучыцца ў Іагана Генкеля ў Фрайбергу (цэнтр горнай прамысловасці).

У лістападзе 1744 года, пасля вяртання на Радзіму, залічаны на Парцэлінавую мануфактуру (пасля — Дзяржаўны фарфоравы завод імя М. В. Ламаносава).

Зноскі

  1. Dmitrij I. Vinogradov // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1