Джэрба
Джэрба | |
---|---|
ар. جربة | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
33°47′01″ пн. ш. 10°53′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Міжземнае мора |
Краіна | |
Вілает | Медзенін |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэ́рба[1] (араб. جربة, лац.: Meninx) — востраў у Міжземным моры. Належыць дзяржаве Туніс.
Плошча — 514 (500[1][2][3]) км². Найбуйнейшы востраў ля міжземнаморскага ўзбярэжжа Афрыкі, размешчаны ў паўднёвай частцы заліва Габес.
Галоўны горад Хумт-Сук. Насельніцтва — каля 90 тысяч жыхароў, з іх 60 тысяч — у горадзе Хумт-Сук. Насельніцтва вострава ў 1966 годзе налічвала каля 70 тыс. чалавек[2]. Зараз на востраве жывуць у асноўным арабы і берберы, вялікая яўрэйская абшчына, якая існавала шмат стагоддзяў, практычна цалкам выехала ў Францыю і Ізраіль у другой палове XX стагоддзя. У горадзе знаходзіцца адна з найстарэйшых сінагог свету, Эль-Грыба.
Паверхня вострава плоская, раўнінная. Вырошчваюцца масліны, фінікі і інжыр. Крыніца вады — артэзіянскія калодзежы. Акрамя сельскай гаспадаркі насельніцтва займаецца рыбалоўствам, а таксама лоўляй губак.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Джэ́рба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 98. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дже́рба // Т. 8. Дебитор — Евкалипт. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 201. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Дже́рба // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 151. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 134. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Дже́рба // Словарь географических названий зарубежных стран (руск.) / Отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Недра, 1986. — С. 110. — 459 с. — 70 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэрба
- Остров Джерба // Путеводитель по странам мира (руск.)