Джэймс Мілнер
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Джэймс Філіп Мілнер | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 студзеня 1986[1] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Англія | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Брайтан энд Хоўв Альбіён | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 6 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Філіп Мілнер (англ.: James Philip Milner; нар. 4 студзеня 1986, Лідс, Англія) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Англіі. Раней выступаў за «Лідс Юнайтэд», «Суіндан Таўн», «Ньюкасл Юнайтэд», «Астан Вілу», «Манчэстэр Сіці» і «Ліверпул». Галоўным чынам ён атакоўны ігрок, але з’яўляецца ўніверсалам і можа гуляць на абодвух флангах, у цэнтры паўабароны і ў апорнай зоне, калі гэта патрэбна.
Мілнер дэбютаваў у першай камандзе ў 2002 годзе, ва ўзросце 16 гадоў, і атрымаў слыннасць як наймалодшы ігрок, які выйграў матч у Прэм’ер-лізе. Таксама ён правёў рэкордную колькасць матчаў за маладзёжную зборную Англіі. Ён дэбютаваў у галоўнай зборнай у жніўні 2009 года ў матчы супраць Нідэрландаў, а таксама гуляў на чэмпіянаце свету 2010 года.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Да таго, як трапіць у стан бірмінгемскай каманды, гуляў за клубы «Лідс Юнайтэд», «Суіндан Таўн» і «Ньюкасл Юнайтэд». У дзяцінстве Джэймс гуляў за каманду сваёй школы, а потым за аматарскія клубы Радэна і Хорсфарта. У 1996 годзе маладым хлапцом прымыкае да юнацкай акадэміі «Лідс Юнайтэд», клуба, за які хварэў з малых часоў. У 2002 дэбютуе ў англійскай Прэм’ер-Лізе ва ўзросце 16 гадоў, выйшаўшы на замену падчас гульні з «Вест Хэмам Юнайтэд».
У наступным годзе Джэймс быў адпраўлены ў арэнду ў «Суіндан Таўн», каб набрацца вопыту выступлення за першую каманду. Наступным клубам футбаліста быў «Ньюкасл Юнайтэд», за які Мілнер правёў каля 100 матчаў. Але пасля вылету каманды з Прэм’ер-Лігі неўзабаве апынуўся ў «Астан Віле», за якую ўжо гуляў падчас сезона 2005/2006 гадоў, знаходзячыся ў арэндзе.
«Манчэстэр Сіці»
[правіць | правіць зыходнік]17 жніўня 2010 года «Астан Віла» пагадзілася на здзелку з «Манчэстэр Сіці» наконт продажу Мілнера ў залежнасці ад вынікаў медыцынскага абследавання. Дагавор, як паведамлялася, каштаваў «Сіці» каля 24 млн фунтаў стэрлінгаў[2], у тым ліку з абменам іграка Стывенам Айрлендам, які быў ацэнены ў 8 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. Мілнер дэбютаваў у складзе «Манчэстэр Сіці» 23 жніўня 2010 года ў пераможным для яго каманды матчы супраць «Ліверпула» (3:0), дзе ён аднойчы асіставаў свайму былому аднаклубніку па «Астан Віле» Гарэту Бары[4].
«Ліверпул»
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2015 года ў якасці свабоднага агента стаў іграком «Ліверпула». У маі 2023 года клуб абвясціў, што паўабаронца пакіне каманду па заканчэнні сезона ў якасці свабоднага агента.
У чэрвені 2023 года падпісаў аднагадовы кантракт з клубам «Брайтан энд Хоўв Альбіён»[5].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы з 16 гадоў Джэймс стала вызываецца ў склад зборных Англіі розных узростаў. Мае рэкорд па выступленнях за зборную Англіі U-21, адгуляўшы за гэтую каманду 46 гульняў. Дэбютаваў за нацыянальную каманду ў жніўні 2009 года падчас матча супраць зборнай Нідэрландаў.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Англіі (2): 2012, 2014
- Уладальнік Кубка Англіі: 2011
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2014
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2012
«Ліверпул»
- Чэмпіён Англіі: 2020
- Уладальнік Кубка Англіі: 2022
- Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі: 2022
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2019
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2019
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ James Milner // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ James Milner completes his transfer to Manchester City. BBC Sport.
- ↑ Manchester City agree deal to sign James Milner from Aston Villa. Guardian
- ↑ Man City 3 – 0 Liverpool. BBC Sport.
- ↑ Милнер перешел в "Брайтон" (руск.). football.by (14 чэрвеня 2023). Праверана 4 ліпеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль футбаліста Архівавана 30 мая 2012. на сайце Thefa.com (англ.)
- Профіль футбаліста на сайце Worldfootball.net (англ.)
- Профіль футбаліста на сайце Football-lineups.com (англ.)
- Профіль футбаліста Архівавана 16 лютага 2018. на сайце Astonvilla.ru (руск.)
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Лідсе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Англіі
- Ігракі зборнай Англіі па футболе
- Ігракі ФК Лідс Юнайтэд
- Ігракі ФК Суіндан Таўн
- Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд
- Ігракі ФК Астан Віла
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
- Ігракі ФК Ліверпул
- Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён