Джоха Аль-Харты
Джоха Аль-Харты | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, навэліст, выкладчыца ўніверсітэта, пісьменніца |
Прэміі |
Q131171284? (2021) |
jokha.com |
Джоха Аль-Харты (араб. جوخة الحارثي, 16 ліпеня 1978, Аман) — аманская пісьменніца, лаўрэат Міжнароднай Букераўскай прэміі 2019 года за раман «Нябесныя целы» (араб. سيدات القمر, «Сайідат Аль-Камар», 2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аль-Харты атрымала доктарскую ступень па класічнай арабскай літаратуры ў Вялікабрытаніі ў Эдынбургскім універсітэце,[2] які скончыла ў 2011 годзе.[3] Годам раней яе запрасілі выкладаць ва Універсітэт Султана Кабуса у Маскаце, у Амане, дзе станам на 2023 год яна займала пасаду асацыяванага прафесара класічнай літаратуры.[4]
Аль-Харты апублікавала тры зборнікі апавяданняў, тры дзіцячыя кнігі і чатыры раманы. Яна таксама з’яўляецца аўтарам акадэмічных прац.[5] Яе другі раман «Саідат Аль-Камар» быў перакладзены на англійскую мову Мэрылін Бут і выдадзены ў Вялікабрытаніі ў чэрвені 2018 года пад назвай «Нябесныя целы» (англ.: Celestial Bodies).[6] У 2019 годзе Аль-Харты і Бут атрымалі за яго Міжнародную Букераўскую прэмію. Такім чынам, раман «Нябесныя целы» стаў першым арабамоўным творам, адзначаным гэтай узнагародай, а таксама першым раманам жанчыны-пісьменніцы з Амана, апублікаваным у англійскім перакладзе.[7]
На рускай мове кнігу ўпершыню выпусцілі ў 2020 годзе ў выдавецтве «Эксмо». У лютым 2022 года кніга ўвайшла ў лонг-ліст прэміі «Ясная паляна» ў намінацыі «Замежная літаратура».[8]
У маі 2022 года ў перакладзе Мэрылін Бут таксама выйшаў трэці раман Аль-Харты «Нарынджа» (араб. نارنجة, 2016), які ў англамоўнай версіі атрымаў назву «Bitter Orange Tree» (з англ. «Горкае апельсінавае дрэва»).[6][9] Раман назвалі адным з лепшых перавыданняў у перакладзе за 2022 год[10], а таксама адным са 100 абавязковых да чытання твораў 2022 года па версіі часопіса «Time».[11]
Аль-Харці жыве ў Маскаце. Яна замужам, у яе трое дзяцей.[2][12]
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Manamat (Beirut: Lebanon: al-Mu’assassah al- 'Arabiyah li al-Dirasat wa al-Nashr, 2004).
- Sayyidat al-Qamar (Beirut, Lebanon: Dār al-Ādāb, 2010). «Нябесныя целы», перакладчык Мэрылін Бут (Scotland: Sandstone Press, 2018).
- Narinjah (Beirut, Lebanon: Dār al-Ādāb, 2016). Bitter Orange Tree, перакладчык Мэрылін Бут (New York: Catapult, 2022).
- Harir al-Ghazala (Beirut, Lebanon: Dār al-Ādāb, 2021).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://jokha.com/about-me/
- ↑ а б Jenkins, Siona. Jokha Alharthi: ‘It is dangerous to see fiction as documentation’ (англ.). Financial Times (19 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 19 сакавіка 2023.
- ↑ Jokha Alharthi (англ.). The University of Edinburgh. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2019. Праверана 19 сакавіка 2023.
- ↑ College of Arts and Social Sciences > Old Department > Arabic Language and Literature > Department Staff (англ.). www.squ.edu.om. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2023. Праверана 19 сакавіка 2023.
- ↑ Banipal (UK) Magazine of Modern Arab Literature - Contributors - Jokha Alharthi (al-Harthi) (англ.). www.banipal.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2023. Праверана 19 сакавіка 2023.
- ↑ а б Мусульманская писательница стала лауреатом Международной Букеровской премии (руск.). Исламосфера (22 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2023. Праверана 19 сакавіка 2023.
- ↑ Silcox, Beejay. The First Arabic Novel to Win the International Booker Prize (англ.). The New York Times (21 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 19 сакавіка 2023.
- ↑ Премия «Ясная Поляна» объявила длинный список номинации «Иностранная литература» (руск.). Издательство АСТ (18 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2023. Праверана 19 сакавіка 2023.
- ↑ Debnath, Sayari. Former International Booker winner Jokha Alharthi’s latest novel leaves a bittersweet aftertaste (англ.). Scroll.in (5 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 19 сакавіка 2023.
- ↑ The Best Reviewed Literature in Translation of 2022 (англ.) . Literary Hub (9 снежня 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ 'Bitter Orange Tree' Is One of the 100 Must-Read Books of 2022 (англ.). Time (14 лістапада 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Edemariam, Aida. Jokha Alharthi: ‘A lot of women are really strong, even though they are slaves' (англ.). The Guardian (8 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2019. Праверана 19 сакавіка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Джохі Аль-Харты (англ.)