Джозеф Альберс
Джозеф Альберс | |
---|---|
ням.: Josef Albers | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 1976[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anni Albers[d][10] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, фатограф, дызайнер, мастак-гравёр, скульптар, мастак па шкле, выхавацель, дзеяч мастацтваў |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм[11] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | оп-арт і абстракцыянізм[11] |
Уплыў | Франц фон Штук і Іаганес Ітэн |
Уплыў на | Florence Henri[d], Sewell Sillman[d][12], Carolyn Kriegman[d][13] і Audrey Flack[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джозеф (Ёзэф) Альберс (ням.: Josef Albers; 19 сакавіка 1888, Ботрап — 25 сакавіка 1976, Нью-Хэйвен, штат Канектыкут) — нямецкі і амерыканскі мастак, дызайнер, паэт, тэарэтык і выкладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1920 годзе стаў студэнтам вышэйшай школы Баўхаўс у Веймары. У 1922 годзе ён стварае ў Баўхаўсе новую майстэрню мастацкага шкла, а затым узначальвае там майстэрню мэблі. Яго раннія ксілаграфіі і літаграфіі не вылучаюцца над сярэднім узроўнем экспрэсіянізму. Пад уплывам канструктывізму Баўхаўса (дзе адным з яго галоўных настаўнікаў быў Ласла Махой-Надзь) перайшоў да значна больш строгага абстрактна-геаметрычнага стылю, захапляючыся т. зв. дыяфаніямі, празрыстымі кампазіцыямі на шкле, выкананымі з дапамогай пескаструмянёвага апарата. Пераехаўшы разам са школай у Дэсау (1925 год), быў пераемнікам М. Брэера на пасадзе кіраўніка мэблевай майстэрні, а з 1930 года — намеснікам дырэктара ўсёй школы. Актыўна працаваў як дызайнер, ствараючы эскізы мэблі, а таксама шклянога і металічнага начыння[16].
У 1933 годзе, пасля прыходу да ўлады нацыстаў, стаў адным з першых выкладчыкаў Баўхаўса, якія эмігравалі ў ЗША. Выкладаў у каледжы Блэк-Маўнцін у Ашвіле, Паўночная Караліна да 1949 года. Сярод яго вучняў былі В. дэ Кунінг, Р. Мазервел, К. Ноланд і Р. Раўшэнберг. У 1950 годзе ўзначаліў кафедру дызайну ў Школе мастацтваў Ельскага ўніверсітэта, дзе чытаў лекцыі да 1960 года.
Да 1970 года Альберс стаў ганаровым членам чатырнаццаці школ і акадэмій; у 1971 годзе адбылася рэтраспектыўная выстаўка яго работ у Метраполітэн-музей. У апошнія гады свайго жыцця мастак ствараў у асноўным манументальныя насценныя кампазіцыі для грамадскіх будынкаў, у тым ліку для Аспіранцкага цэнтра Гарвардскага ўніверсітэта, выдавецтваў «Тайм» і «Лайф» у Нью-Ёрку, Музея гісторыі мастацтваў і культуры ў Мюнстэры і г.д[17].
Памёр Альберс у Нью-Хэйвене, Канектыкут 25 сакавіка 1976 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Josef Albers
- ↑ а б Josef Albers — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б Josef Albers // Encyclopædia Britannica
- ↑ RKDartists
- ↑ Bucksteeg J. Dichter, Künstler, Generäle... Bottrops Straßen und woran ihre Namen erinnern — 2020. — S. 44.
- ↑ Bürdek B. E. Design — DuMont Mediengruppe, 1991. — S. 37.
- ↑ ZKM Center for Art and Media Karlsruhe — 1997. Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/josef-albers-1888 Праверана 2 снежня 2024.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ https://albersfoundation.org/artists/biographies/ Праверана 3 лістапада 2019.
- ↑ а б Smithsonian American Art Museum person/institution ID
- ↑ The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ https://hedendaagsesieraden.nl/2024/05/31/carolyn-kriegman/
- ↑ https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/american-abstract-artists-aaa Праверана 18 кастрычніка 2018.
- ↑ http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ 100 художников 1999, с. 6.
- ↑ Энциклопедия модернизма 2002, с. 122.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- A. Boelke-Heinrichs, A. Czock, J. Dilling, B. Esser, A. Feise. 100 художников XX века = Die 100 des Jahrhunderts. Maler / Редактор Е.В. Белиоглов. — Челябинск: Урал LTD, 1999. — С. 6—7. — 210 с. — ISBN 5-8029-0037-7.
- Рычкова Ю.В. Энциклопедия модернизма. — М.: ЭКСМО-Пресс, 2002. — С. 122. — 224 с. — ISBN 5-04-009359-4.
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Прусія
- Памерлі 25 сакавіка
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Нью-Хейвене
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Германіі XX стагоддзя
- Мастакі ЗША XX стагоддзя