Перайсці да зместу

Джанкарла Фізікела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джанкарла Фізікела
Грамадзянства
Дата нараджэння 14 студзеня 1973(1973-01-14) (51 год)
Месца нараджэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джанкарла Фізікела (італ.: Giancarlo Fisichella, 14 студзеня 1973) — італьянскі аўтагоншчык, вядомы па выступах у чэмпіянаце Формула-1 і гонках на трываласць. Таксама быў уладальнікам аўтагоначнай каманды Fisichella Motor Sport International серыі GP2. Уладальнік Прэміі імя Ларэнца Бандзіні (1998).

Формула-1 (1996—2009)

[правіць | правіць зыходнік]

Гонкі на трываласць (2010—ц.ч.)

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння кар’еры ў Формуле-1 з 2010 года стаў удзельнічаць на машынах GT у некалькіх серыях гонак на трываласць: ILMC (цяпер WEC), амерыканскай LMS (цяпер IMSA), серыі Le Mans (цяпер ELMS), а таксама 24 гадзінах Ле-Мана.

У свой першы старт у Ле-Мане, выступаючы за каманду AF Corse разам з Жанам Алезі і Тоні Віландэрам, стаў чацвёртым у класе LMGT2 і 16-м у агульным заліку. З гэтым экіпажам заняў другое месца па выніках сезону серыі Ле-Ман.

У 2011 годзе разам з Джанмарыа Бруні стаў чэмпіёнам серыі Ле-Ман у класе GTE Pro, з пяці гонак выйграўшы дзве і заняўшы яшчэ два подыумы. У Ле-Мане 2011 года заняў другое месца ў класе GTE Pro (13-е месца ў агульным заліку). Сваю першую гонку «12 гадзін Себрынга» скончыў на пятым месцы ў класе GT.

Ferrari 458 Italia GT2 на Ле-Мане 2012 года. Экіпаж: Фізікела, Бруні, Віландэр

У 2012 годзе ў Ле-Мане экіпаж перамог у класе GTE Pro. У сезоне WEC 2012 года Фізікела, Бруні і Віландэр пяццю перамогамі і агулам сямю подыумамі забяспечылі камандны тытул у класе GTE Pro. У ЗША выступы былі не такімі ўдалымі: толькі 54 месца на «24 гадзіны Дайтоны» і сход у «12 гадзінах Себрынга».

У сезоне WEC 2013 года разам з Бруні, Віландэрам і Матэа Малючэлі ўдалося абараніць камандны тытул з дзвюма перамогамі і трыма подыумамі, аднак на Ле-Мане сталі толькі шостымі ў класе, а 24 гадзіны Дайтоны скончыліся сходам.

У 2014 годзе разам з Бруні і Малючэлі выступаў у чэмпіянаце IMSA United SportsCar за каманду Risi Competizione ў класе GTLM. З 11 гонак яны двойчы выйгравалі, чатыры разы падымаліся на подыум і занялі 13-е месца ў турнірнай табліцы. У 24 гадзінах Ле-Мана перамог у класе GTE Pro (13-ы ў агульным заліку).

На Ле-Мане 2015 года стаў трэцім у класе GTE Pro, яшчэ двойчы фінішаваў другім — у 2016 у класе GTE Pro і 2018 годзе ў класе GTE Am.

У 2018—2021 гады Фізікела выступаў у экіпажы з Томасам Флорам і Франчэска Кастэлачы ў класе GTE Am.

У сезоне WEC 2022 года перайшоў у каманду Iron Lynx, далучыўшыся да Клаўдзіа Ск’явоні і Матэа Крэсоні[1].

Зноскі

  1. Fisichella joins Iron Lynx Ferrari squad for 2022 WEC season (англ.). motorsport.com (16 лютага 2022). Праверана 12 чэрвеня 2022.