Дадлі Роберт Хершбах
Дадлі Роберт Хершбах | |
---|---|
Dudley Rоbert Herschbach | |
| |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1932[1][2][…] (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, фізік, матэматык |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Edgar Bright Wilson[d][9] |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1968) прэмія Амерыканскага хімічнага таварыства ў галіне чыстай хіміі[d] (1965) Прэмія стагоддзя[d] (1976) Linus Pauling Award[d] (1978) Bourke Award[d] (1967) Polanyi Medal[d] (1981) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дадлі Роберт Хершбах (англ.: Dudley Rоbert Herschbach; нар. 18 чэрвеня 1932, Сан-Хасэ, ЗША) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1986) «за ўнесены ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў», якую ён падзяліў з Лі Юаньчжэнам і Джонам Полані.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хершбах нарадзіўся 18 чэрвеня 1932 года ў каліфарнійскім горадзе Сан-Хасэ. З дзяцінства захапляўся спортам, дзякуючы якому атрымаў стыпендыю для навучання ў Стэнфардскім універсітэце. У 1954 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра па матэматыцы, а ў 1955 — ступень магістра хімічных навук. Пасля гэтага паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ў 1956 годзе ступень магістра фізічных навук, а ў 1958 годзе — ступень доктара па хімічнай фізіцы. У 1963 годзе стаў прафесарам хіміі Гарвардскага ўніверсітэта.
Яшчэ студэнтам Xершбах займаўся малекулярнымі пучкамі — патокамі малекул, якія перасякаюць вакуумную камеру, у якой рэгіструецца змяненне энергіі, што дазваляла з большай дакладнасцю сачыць за індывідуальнымі малекуламі ў працэсе іх узаемадзеяння. У 1967 годзе Xершбах сумесна з Лі Янам распрацавалі метад перасякальных малекулярных пучкоў, пры якім першапачаткова вымераныя колькасці ўяўляюць сабой трансляцыйныя і вуглавыя размеркаванні. У 1986 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі «за ўнесены ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў».
Зноскі
- ↑ Dudley R. Herschbach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dudley Robert Herschbach // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #139397442 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дадлі Роберт Хершбах
- Аўтабіяграфія Дадлі Хершбаха на сайце Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Сан-Хасэ (Каліфорнія)
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Стэнфарда
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Ганаровыя дактары Таронцкага ўніверсітэта
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вучоныя ЗША