Перайсці да зместу

Дагмар Мёлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дагмар Мёлер
шведск.: Dagmar Möller[1]
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 19 снежня 1866(1866-12-19)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1956(1956-01-13)[2][3][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Бацька Johan Heinrich Bosse[d][4]
Маці Anne-Marie Lehmann[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Жанры опера
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дагмар Мёлер (швед. Dagmar Henriette Möller; 19 снежня 1866 — 13 студзеня 1956) — шведская оперная спявачка (сапрана) і выкладчык спеваў.

Дагмар Мёлер нарадзілася ў Осла. Яе бацькамі былі нямецкі кнігавыдавец і кнігагандляр Ёган Генрых Босэ і Ганнэ-Марыя Леман. Вядомыя нарвежскія актрысы Харыет Босэ і Альма Фальстрэм былі ёй роднымі сёстрамі, а сацыёлаг і эканаміст Эвальд Босэ — братам.

У 1882—1887 гг. Дагмар вучылася ў Каралеўскай музычнай акадэмічнай кансерваторыі ў Стакгольме, а таксама ў Парыжы ў Дэзірэ Арто. Яе дэбют у Каралеўскай оперы адбыўся ў 1887 годзе, i да 1894 года яна працавала ў Каралеўскім драматычным тэатры. Вялікі поспех Дагмар мела, выконваючы камедыйныя ролі ў тэатры Стакгольма і ў 1892—1893 гг. Осла ў 1891—1892 гг. Яна ўнесла вялікі ўклад у папулярызацыю скандынаўскіх песень і песень, напісаных Эдвардам Грыгам, які прысвяціў ёй музычны цыкл Haugtussa, апублікаваны ў 1898 годзе. У яе рэпертуары таксама былі песні аўтарства Эміля Шэгрэна, Вільгельма Стэнхамара, Вільгельма Петэрсан-Бергера, Агаты Бакер-Грэндаль. Свае песні яна выконвала не толькі ў Швецыі, але і ў Даніі, Германіі і Францыі.

Акрамя працы ў тэатры Дагмар таксама выкладала спевы: у 1900—1926 гг. у стакгольмскай кансерваторыі і ў 1903—1913 гг. у Operahögskolan i Stockholm.

У 1903 г. Дагмар была выбрана ў Шведскую каралеўскую музычную акадэмію, а ў 1911 г. яе ўзнагародзілі Медалём Літаратуры і мастацтваў.

Дагмар была замужам двойчы: у 1888—1895 гг. за музыкам Адольфам Тэадорам Стэркю і з 1896 г. за архітэктарам Карлам Мёлерам. Памерла ў 1856 годзе ў Кунгсхольмене.

Зноскі