Гісторыя Босніі і Герцагавіны
Гісторыя Босніі і Герцагавіны | |
---|---|
| |
Даславянскі перыяд | |
Сярэднявечная Боснія | |
Асманская імперыя | |
Аўстра-Венгрыя | |
Першая Югаславія | |
Другая сусветная вайна | |
Другая Югаславія | |
Найноўшая гісторыя Босніі | |
Партал «Боснія і Герцагавіна» |
Гісторыя Босніі і Герцагавіны — працэс фарміравання і развіцця дзяржавы Боснія і Герцагавіна.
Сярэднявечча
[правіць | правіць зыходнік]Землі былі пад уладай харвацкіх каралёў (958 — ~1000), венгерскіх каралёў (~1000 — ~1200). Каля 1200 сфармавалася ўласнае каралеўства, у хуткім часе ўзяло кантроль над Герцагавінай. У 1391 каралеўства распалася, паўднёвая частка адасобілася ў самастойнае княства Герцагавіна. У 1463 — 1878 турэцкая правінцыя.
Новы час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля 1878 пад кантролем Аўстра-Венгрыі ў якасці правінцыі Боснія і Герцагавіна. Фармальна анексаваная ў 1908.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Боснія стала правінцыяй Югаславіі ў 1918, федэратыўнай рэспублікай Боснія і Герцагавіна ў 1946.
Незалежная Боснія і Герцагавіна. Грамадзянская вайна
[правіць | правіць зыходнік]Суверэнітэт абвешчаны 15 кастрычніка 1991.
9 студзеня 1992 была абвешчана Рэспубліка Сербская БіГ як федэратыўная адзінка Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія (СФРЮ).
25 студзеня 1992 Парламент БіГ прыняў Мемарандум аб незалежнасці.
Рэферэндум за незалежнасць праведзены 29 лютага 1992. Пасля абвяшчэння незалежнасці пачаліся сутыкненні з этнічнымі сербамі. ЗША і ЕС прызналі рэспубліку 7 красавіка 1992. Жорсткія баі з удзелам трох бакоў — баснійцаў, сербаў, харватаў, потым між баснійска-харвацкім саюзам (18 сакавіка 1994) і сербамі, узаемныя этнічныя "чысткі" працягваліся да канца 1995 (гл. Аблога Сараева). Краіны НАТА актыўна ўмяшаліся ў канфлікт у сяр. 1995, бамбілі пазіцыі баснійскіх сербаў. У гэты ж час баснійска-харвацкі саюз правёў паспяховы наступ у верасні 1995, заняў да 50% тэрыторыі Босніі і Герцагавіны. Канфлікт завяршыўся падпісаннем Дэйтанскіх пагадненняў (папярэдняя згода 21 лістапада 1995, падпісаныя 14 снежня 1995 у Парыжы).
Для паляпшэння артыкула пажадана |