Гіпнапедыя
Гіпнапе́дыя (стар.-грэч.: ὕπνος — сон, παιδεία — навучанне) — методыка навучання падчас натуральнага сну, заключаецца ў праслухоўванні навучэнцам падчас сну голасу гіпнатызёра або яго запісу. Гіпнапедыя не можа разглядацца як замена іншым методыкам навучання, бо падыходзіць для замацавання ў памяці толькі некаторых тыпаў інфармацыі (напрыклад, лікавых табліц, формул, замежных слоў, а таксама тэлеграфнай азбукі, шыфраваных кодаў і іншай вузкаспецыялізаванай інфармацыі). Паспяховасць прымянення гіпнапедыі залежыць ад вялікай колькасці фактараў (тыпу інфармацыі, асаблівасцяў памяці і ўзросту навучэнцаў), каб гаварыць аб масавым ужыванні. У мэтах павышэння эфектыўнасці змяняюць колькасць і працягласць сеансаў навучання, інтанацыя гаворкі.
Для навучання ў стане штучна выкліканага сну, у тым ліку ў стане гіпнозу, тэрмін гіпнапедыя не ўжываецца, бо ў гэтым выпадку адбываецца гіпнатычнае або постгіпнатычнае ўнушэнне, якія маюць іншы механізм.