Гібрыд
Гібрыд зебры і свойскага асла
|
Гібры́д (ад лац.: hibrida, hybrida — помесь) — арганізм ці клетка, атрыманыя ў выніку скрыжавання формаў, якія генетычна адрозніваюцца адна ад адной. Паняцце гібрыд асабліва распаўсюджана ў батаніцы, але ўжываецца і ў заалогіі.
Магчымасць штучнага атрымання гібрыдаў упершыню выказаў здагадку нямецкі навуковец Р. Камерарыус у 1694 годзе. Упершыню штучную гібрыдызацыю ажыццявіў англійскі садоўнік Томас Фэйрчайлд, скрыжаваўшы ў 1717 годзе розныя віды гваздзікоў.
Тэрміналогія
[правіць | правіць зыходнік]Гібрыды могуць быць унутрыродавымі (пры скрыжаванні відаў якія належаць да аднаго роду) ці міжрадавымі (пры скрыжаванні відаў, якія адносяцца да розных родаў).
У прамысловым і аматарскім кветкаводстве таксама выкарыстоўваецца тэрмін грэкс (англ.: grex), які быў уведзены Карлам Лінеем для выкарыстання бінамінальнай наменклатуры ў класіфікацыі штучных гібрыдаў.
У кветкаводстве гібрыды першага пакалення называюцца першаснымі гібрыдамі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гібрыд
- Гибрид — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне). Д. М. Щербина