Гібралтар
| |||||
Дэвіз: «лац.: Nulli Expugnabilis Hosti» | |||||
Гімн: «Гімн Гібралтара» | |||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | (Гібралтар) | ||||
Найбуйнейшы горад | Гібралтар | ||||
Форма кіравання | Брытанскія замежныя тэрыторыі | ||||
Каралева Губернатар Галоўны Міністр |
Елізавета II Сэр Фрэнсіс Рычардз Пітэр Каруана | ||||
Плошча • Усяго |
6,5 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць |
28,875 чал. 4,290 чал./км² | ||||
ВУП • Разам • На душу насельніцтва |
$500 000 000 (463 711 968 £) $17 500 (16,608 £/чал.) | ||||
Валюта | Гібралтарскі фунт | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gi | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GI | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GIB | ||||
Тэлефонны код | +350 9567 (для Іспаніі) | ||||
Часавыя паясы | UTC+1 |
Гібралтар (англ.: Gibraltar) — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі на поўдні Пірэнейскага паўвострава, улучае Гібралтарскую скалу і пясчаны пярэсмык, які злучае скалу з Пірэнейскім паўвостравам. Назва «Гібралтар» паходзіць ад імя арабскага военачальніка Тарык ібн Зіяда. У яго гонар Гібралтарская скала была названая гарой Тарыка (араб. جبل طارق).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гібралтар доўгі час знаходзіўся ў валоданні маўраў, якія захапілі яго ў вестготаў у 711 годзе. У 1462 годзе падчас Рэканкісты ён перайшоў у валоданне Іспаніі. У 1704 годзе на закаце Іспанскай імперыі быў захоплены ангельскай эскадрай пад камандаваннем адмірала Джорджа Рука. У 1713 годзе паводле Утрэхтскай мірнай дамовы, навязанай Іспаніі Англіяй і Францыяй, Гібралтар адышоў да Вялікабрытаніі. Іспанцы беспаспяхова спрабавалі ўзяць крэпасць у 1727 годзе падчас англа-іспанскай вайны, а таксама іспана-французскай «вялікай аблогі» (1779—1783). Па Версальскай дамове 1783 года скала засталася брытанскім уладаннем.
У 1830 Гібралтар быў афіцыйна абвешчаны калоніяй Вялікабрытаніі. Яго значэнне яшчэ больш узрасло пасля адкрыцця ў 1869 годзе Суэцкага канала, які удвая скараціў шлях у Еўропу з Індыі. Ўладанне скалой давала магчымасць кантролю над суднаходствам ў Міжземным моры.
У 1940 годзе ў пачатку Другой сусветнай вайны каўдыльё Франсіска Франка, выконваючы ўзброены нейтралітэт, адхіліў прапанову Гітлера захапіць брытанскі Гібралтар.
У 1964 Гібралтар атрымаў сваю канстытуцыю. У калёніі быў створаны парламент — Палата сходу і сфарміраваны ўрад. У 1969 годзе была прынятая новая канстытуцыя, згодна якой уводзілася поўнае ўнутранае самакіраванне.
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Займае стратэгічную пазіцыю над Гібралтарскім пралівам, які злучае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам.
Гібралтар — адзінае месца ў Еўропе, дзе жывуць дзікія малпы — маготы. Па мясцовым павер’і, Гібралтар будзе брытанскім датуль, пакуль жывая хоць адна малпа.