Перайсці да зместу

Герцагства Лімбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржава ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі
Герцагства Лімбург
ням.: Herzogtum Limburg
фр.: Duché de Limbourg
нідэрл.: Hertogdom Limburg
Герб
Герб
< 
 >
1065 — 1794

Сталіца Лімбург
Рэлігія каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герцагства Лімбург (фр.: Duché de Limbourg, ням.: Herzogtum Limburg, нідэрл.: Hertogdom Limburg) утварылася з графства Лімбург напачатку XI стагоддзя. Яно размяшчалася паміж ракой Маас і горадам Ахен, з'яўлялася дзяржавай у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. У наш час яго тэрыторыя падзелена паміж бельгійскімі правінцыямі Льеж і Лімбург (Вурэн), і нідэрландскай правінцыяй Лімбург. Сталіцай герцагства быў горад Лімбург на рацэ Фесдрэ (не блытаць з горадам Лімбург-на-Лане ў Гесэне).

Напачатку XI стагоддзя граф Лімбурга і граф Лувена ўступілі ў барацьбу за тытул герцага Ніжняй Латарынгіі. Граф Лімбургскі гэту барацьбу прайграў, але захаваў герцагскі тытул, і такім чынам графства Лімбург ператварылася ў герцагства Лімбург; граф Лувенскі стаў герцагам Ніжняй Латарынгіі і стаў зваць сябе «герцагам Брабанта». З гэтага пачалося вострае супрацьстаянне герцагаў Лімбурга і Брабанта, якое доўжылася да 1191 года.

Дзякуючы шлюбам герцагі Лімбурга сталі таксама графамі Люксембурга і графамі Берга.

Апошняя герцагіня Лімбургская, якая была адным з нашчадкаў Валерана I — Эрменгарда Лімбургская — сканала бяздзетнай у 1283 годзе, што вылілася вайна за Лімбургскую спадчыну: яе муж — Рэно I — атрымаў ад імператара Рудольфа I права захаваць герцагства за сабой, але яго кузен Адольф аспрэчыў гэта. Быўшы не ў стане абараніць свае правы сілай зброі, Рэно прадаў свае правы на герцагства Лімбургскае Яну I Брабанцкаму. У 1288 годзе Ян Брабанцкі атрымаў перамогу ў бітве пры Ворынгене і далучыў Лімбург да герцагства Брабант.

Аднак нават унутры Брабанта з фармальнага пункта гледжання Лімбург заставаўся асобнай палітычнай адзінкай, быўшы дзяржавай у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. Таму тэрмін «Герцагства Лімбургскае» заставаўся ва ўжытку яшчэ доўгі час, нягледзячы на тое, што тэрыторыя герцагства перажывала змены ўслед за складаным лёсам Брабанта. Канчаткова герцагства Лімбургскае было ліквідавана Напалеонам, які ўключыў гэтыя землі ў склад дэпартаментаў Урт і Мёз-Інфер'ёр.