Герб Сальвадора
Герб Сальвадора выкарыстоўваецца ў цяперашняй форме з 15 верасня 1912 года. Яго цэнтр складаецца з трохвугольніка, у якім пяць вулканаў, якія ўзвышаюцца над морам. Яны сімвалізуюць пяць дзяржаў-членаў Аб'яднаных абласцей Цэнтральнай Амерыкі. Вышэй вулканаў чырвоны фрыгійскі каўпак на палцы перад залатым сонцам і датай 15 верасня 1821 года, днём незалежнасці Сальвадора. Па гэтым фоне вясёлка. Ззаду герба ёсць пяць сцягоў, якія прадстаўляюць сцягі Федэратыўнай рэспублікі Цэнтральнай Амерыкі. Пад ім скрутак з нацыянальным дэвізам Сальвадора: Dios, Unión, Libertad («Бог, Саюз, Свабода»). Усё гэта акружана гірляндай лаўра, звязаная пад нацыянальным сцягам. Гірлянда падзелена на 14 розных частак, якія сімвалізуюць 14 дэпартаментаў — адміністрацыйныя адзінкі Сальвадора. Усё гэта акружана залатымі літарамі, якія фарміруюць іспанскія словы REPÚBLICA DE EL SALVADOR EN LA AMÉRICA CENTRAL (Рэспубліка Сальвадор ў Цэнтральнай Амерыцы).