Перайсці да зместу

Герб Рэюньёна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Рэюньёна
Дэталі
Зацверджаны у 1925 годзе
Шчыт
чатырохчастковы з малым шчытком у сярэдзіне
Заснаванне 1925

Герб Рэюньёна быў створаны ў 1925 годзе Эмілем Мервартам  (фр.) з нагоды правядзення ў горадзе Петыт-Іль каланіяльнай выстаўкі  (англ.).

Герб уяўляе сабой чатырохчастковы шчыт, у сярэдзіне якога малы шчыток, двойчы рассечаны на блакіт, срэбра і чырвоны колер, у срэбры залатая манаграма «RF»; у першай частцы — на зялёным фоне гара з трыма вяршынямі, правая з якіх -вулкан, які вывяргаецца, над цэнтральнай вяршыняй па дузе тры сярэбраныя лацінскія літары «M», гара стаіць ля акіяна, што займае ніжнюю палову поля, усе фігуры сярэбраныя; у другой частцы — у рассечаным на блакіт і чырвоны колер сярэбраны карабель, які плыве па хвалях таго ж металу; у трэцяй частцы — у блакітным полі тры залатыя лілеі; у чацвёртай частцы — чырвонае поле абсыпана залатымі пчоламі.

Вялікі герб таксама змяшчаедэвіз «Florebo Quocumque Ferar», які знаходзіцца над шчытом на залатой стужцы, апавітай зялёнай галіной ванілі.

Кожная частка шчыта мае ўласны сімвалічны сэнс. Выява ў першай частцы сімвалізуе гарысты востраў Рэюньён, тры M азначаюць лік 3 000, запісаны рымскімі лічбамі, што ў сваю чаргу з’яўляецца прыкладнай вышынёй на ўзроўнем мора найвышэйшага пункта вострава — патухлага вулкана Пітон-дэ-Неж (дакладная вышыня складае 3 069 метраў). У другой чвэрці намаляваны карабель «Святы Алексій», на якім у 1638 годзе на востраў прыбылі французы, якія абвясцілі яго ўладаннем французскай кароны. Тры лілеі ў трэцяй чвэрці сімвалізуюць Французскае каралеўства, залатыя пчолы ў чацвёртай частцы — Французскую імперыю (залатыя пчолы былі эмблемай імператара Напалеона I). Шчыток у цэнтры афарбаваны ў колеры нацыянальнага сцяга Францыі і сімвалізуе Французскую рэспубліку, тое ж значэнне мае манаграма RF (фр.: République Française — Французская рэспубліка).

Лацінамоўны дэвіз раней з’яўляўся дэвізам Французскай Ост-Індскай кампаніі і перакладаецца як «Буду квітнець там, дзе буду пасаджана». Вытворчасць ванілі з’яўляецца важнай часткай эканомікі вострава.

  • Le Blason de l'île de la Réunion // Histoire de l'île de la Réunion. (фр.)
  • Armoiries de la Réunion // Les emblèmes de France. — 22 Octobre 2009. (фр.)