Герб Пуэрта-Рыка
Герб Пуэрта-Рыка быў падараваны краіне іспанскай манархіяй у 1511 г. і з'яўляецца найстарэйшым у Новым Свеце, бо Пуэрта-Рыка стала першай дзяржавай Амерыкі, якая атрымала герб. У 1976 г. урад краіны прыняў яго паўторна.
Зялёны фон шчыта сімвалізуе расліннасць вострава. Намаляваныя на шчыце ягня (Божы) і сцяг сімвалізуюць Іаана Хрысціцеля, а кніга з сямю пячаткамі, на якой сядзіць ягня, сімвалізуе кнігу Адкрыцці Іаана Багаслова. Апраўленне шчыта складаецца з некалькіх элементаў: замкі і львы ўяўляюць каралеўствы Кастыліі і Леона, а сцяг з гербамі — каралеўства Арагон і каралеўства Сіцылія. Іерусалімскі крыж увасабляе Іерусалімскае каралеўства, чые спадчынныя правы перайшлі да каралеўства Сіцылія, а затым да іспанскай кароны. Літара F і стрэлы (ісп. flechas) уяўляюць Фердынанда II Арагонскага, літара Y і ярмо (ісп. yugo) — каралеву Ізабелу I Кастыльскую. Дэвіз на латыні «Joannes Est Nomem Ejus» (цытата з Евангелля ад Лукі, 1:63, якая азначае «Іаан імя яму») нагадвае пра тое, што першапачаткова востраў зваўся Сан-Хуан-Баўтыста ў гонар Іаана Хрысціцеля.
Пячатка
[правіць | правіць зыходнік]Усе штаты ЗША выкарыстоўваюць пячатку ў якасці афіцыйнага сімвала. Пячатка Пуэрта-Рыка ў адрозненне ад першапачатковага герба пазбаўлена хрысціянскіх сімвалаў: у ягня ў цэнтры адсутнічае німб, а замест сцяга з крыжам ён трымае белы сцяг. Акрамя таго, на кнізе няма пячатак кнігі Адкрыцця.