Перайсці да зместу

Герб Даніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Даніі
Версіі
Каралеўскі герб Даніі
Дэталі
Суб’ект Данія
Зацверджаны вядомы з XII стагоддзя
5 ліпеня 1972 года[1]
Карона
Карона Крысціяна V [2]
Заснаванне 1959
Ордэны Ордэн Слана
Ордэн Данеброга

Герб Даніі — найстарэйшы каралеўскі сімвал у Еўропе.

Скандынаўская краіна мае 2 версіі герба (з 1960 года) — вялікі і малы. [3].

Малы герб Даніі

[правіць | правіць зыходнік]

Малы герб — гэта галоўны дзяржаўны сімвал Даніі. У сучасным выглядзе існуе з 1972 года[3].

Залаты іспанскі шчыт, на якім паказаны тры каранаваных блакітных львы і дзевяць чырвоных сэрцаў. Зверху — знак манархіі — карона Крысціяна V.

  • Жоўты (залаты) колер сімвалізуе багацце, росквіт, дастатак.
  • Сіні абазначае марскія традыцыі, а таксама прыгажосць.
  • Сэрца абазначае шчырасць, радасць, гасціннасць.
  • Леў абазначае адвагу, рашучасць[4].

Вялікі (каралеўскі) герб Даніі

[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўскі герб Даніі — гэта нацыянальны сімвал краіны. З 1960 года зарэзерваваны для выкарыстання толькі манархам і некаторымі набліжанымі да каралеўскай сям’і[4].

Апошняя версія зацверджана ў снежні 2024 года[5].

Шчыт герба падзелены на 4 часткі, аднак дзяленне шчыта на дацкім гербе асаблівы. Яно зроблена не з дапамогай ліній, а з дапамогай крыжа. Гэта не выпадкова. Бо крыж, або як яго называюць — Данеброг, лічыцца адной з нацыянальных эмблем датчан.

У першай чвэрці выявы тыя ж, што і на гербе краіны: блакітныя львы і чырвоныя сэрцы.

У другой чвэрці — герб Фарэрскіх астравоў: сярэбраны баран з залатымі рогамі і капытамі, і чырвоным языком у блакітным поле.

У трэцяй чвэрці — герб Грэнландыі: белы мядзведзь у блакітным поле.

У чацвёртай чвэрці — два блакітныя львы ў залатым поле, як сімвал асаблівай гісторыі Паўднёвай Ютландыі і яе сувязі з Даніяй.

Шчыток з дзвюма чырвонымі палосамі ў цэнтры — дынастычны герб Ольдэнбургаў.

Шчытатрымальнікамі выступаюць два «лясныя чалавекі» — узяты з герба Прусіі, чые землі часткова аспрэчваліся Даніяй.

Гербавы шчыт атачаюць ланцугі ордэна Слана і ордэна Данеброга.

Гісторыя герба

[правіць | правіць зыходнік]
Пячатка Кнуда VI

Леапардавы леў на гербе Даніі з’явіўся каля 1190 года пры Кнудзе VI Вальдэмарсане, амаль адначасова з леапардамі Рычарда Львінае Сэрца. Такім чынам, перад намі адзін з найстарэйшых дзяржаўных сімвалаў.

Леапардавыя львы дацкага караля былі блакітнымі ў залатым поле, упрыгожаным чырвонымі сэрцамі. Гэтая выява захоўвалася ў гербе Даніі пры ўсіх кіраўніках. Гэтаксама і на сучасным гербе Даніі змешчаны тры леапардавыя львы.

З XV стагоддзі герб дацкіх каралёў меў выгляд злучаных гербаў саюзных каралёў Даніі, Швецыі, Нарвегіі і Вендаў. Адлюстроўваючы палітыку дацкіх каралёў у іх спробе ўсталяваць гегемонію на Скандынаўскім паўвостраве і на ўсёй Балтыцы.

У цэнтры змяшчаўся шчыток з іх дынастычнымі гербамі. Пазней на гэтым шчытку па чарзе з'яўляліся то дацкія леапарды, то дынастычныя ольдэнбургскія і дэльменгорсцкія знакі, і ў залежнасці ад гэтага перабудоўваўся ўвесь геральдычны шчыт. У XVIII стагоддзі дацкі герб прыняў выгляд, блізкі да сучаснага: шчыток з дынастычным гербам накладзены на вялікі шчыт з гербамі каралеўстваў, якія ўваходзяць ва ўладанні дацкай кароны.

Каралева Маргрэтэ II, якая ўзышла на сталец у 1972 годзе, адраклася ад усіх не падмацаваных рэальнай уладай тытулаў, акрамя дацкага каралеўскага.

Так з герба зніклі эмблемы германскіх уладанняў — гербы каралеўстваў готаў і вендаў. Леапардавыя львы Шлезвіга захаваліся, бо частку Шлезвіга вярнулася да Даніі ў 1920 годзе.

20 снежня 2024 года кароль Даніі Фрэдэрык Х зацвердзіў новы каралеўскі герб на аснове рэкамендацыі спецыяльна створанага камітэта.

Уносячы змены ў каралеўскі герб, які заставаўся нязменным з 1972 года, кароль хацеў стварыць больш сучасны герб, які адначасова адлюстроўваў бы Данію і ўлічваў бы гісторыю і геральдычныя традыцыі. The Guardian адзначае, што змена адбылася на фоне заяў выбранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра планы па куплі Грэнландыі[5].

Апроч герба ўласна Даніі на 1-м поле (блакітныя леапардавыя львы і дзевяць барвовых сэрцаў), цяпер свае ўласныя палі маюць Фарэрскія астравы і Грэнландыя. Фарэрскія астравы, якія маюць старажытны герб (сярэбраны баран), былі змешчаны ва 2-е поле, а Грэнландыя з яе маладзейшым гербам (сярэбраны белы мядзведзь) — у 3-е поле. Ільвы Шлезвіга, герб Паўднёвай Ютландыі, змешчаны на 4-е поле як сімвал асабліва гісторыі Паўднёвай Ютландыі і яе сувязі з Даніяй.

З герба быў выдалены герб з трыма каронамі, бо ён больш не лічыцца актуальным. Тры залатыя кароны сімвалізавалі Кальмарскую ўнію — аб’яднанне Даніі, НарвегііІсландыяй) і ШвецыіФінляндыяй) у адзіную дзяржаву пад вярхоўнай уладай дацкіх каралёў. Дзік Харысан, прафесар гісторыі ў шведскім Лундскім універсітэце, заўважыў, што ў 1613 годзе Швецыя «была вымушана прызнаць правы дацкага караля на выкарыстанне шведскага сімвала трох карон», таму яго выдаленне з дацкага герба «сенсацыя»[5].

Акрамя таго, крыж Данеброга заменены на больш традыцыйны — канцы крыжа выгнуты ўнутр. На цэнтральным шчытку, па ранейшым, герб Ольдэнбургаў, які сімвалізуе дынастычнае паходжанне каралеўскай сям’і.

Сярэдневяковыя выявы герба Даніі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. The Royal Coat of Arms
  2. Crown of Christian V
  3. а б Герб Дании — значение и история (руск.)
  4. а б Герб Дании (руск.)
  5. а б в Bryant, Miranda (2025-01-06). "Danish king changes coat of arms amid row with Trump over Greenland". The Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077.