Герб Багамскіх Астравоў
Выгляд
Герб Багамскіх Астравоў | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Багамскія Астравы |
Зацверджаны | 7 снежня 1971 |
Шчытатрымальнікі |
Марлін і Фламінга |
Заснаванне | 1959 |
Герб Багамскіх Астравоў — адзін з дзяржаўных сімвалаў Багамскіх Астравоў, дараваны каралевай Елізаветай II 7 снежня 1971 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шчыт падзелены гарызантальнай паласой на блакітнае і белае поле. У верхняй частцы — зіхоткае сонца, у ніжняй каравела Санта-Марыя Хрыстафора Калумба. Шчыт трымаюць марлін і фламінга. Зверху шчыта залаты шлем з блакітнымі стужкамі і ракавінкай.
Пад шчытом дэвіз:
- «Forward Upward Onward Together.»
- (Наперад, Увысь, Далей, Разам.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Karl-Heinz Hesmer: Flaggen und Wappen der Welt. Geschichte und Symbolik der Flaggen und Wappen aller Staaten. Bertelsmann Lexikon Verlag, Gütersloh 1992, ISBN 3-570-01082-1