Гарынь
Гарынь | |
---|---|
укр. Горинь | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 659 км |
Басейн | 27 700 км² |
Расход вады | 110 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Волыця і Крэмэнэцкі раён |
• Месцазнаходжанне | с. Волыця (Крэмэнэцкі раён) |
• Вышыня | 345 м |
• Каардынаты | 49°53′20″ пн. ш. 25°29′15″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Месцазнаходжанне | Давыд-Гарадок |
• Каардынаты | 52°08′37″ пн. ш. 27°16′57″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,1 (на тэрыторыі Беларусі) м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
|
|
Украіна | Цярнопальская вобласць, Хмяльніцкая вобласць, Ровенская вобласць |
Беларусь | Брэсцкая вобласць |
Краіны | |
Гарынь на карце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гары́нь (укр.: Горинь) — рака ва Украіне і Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток Прыпяці. Даўжыня ракі складае 659 км, у межах Беларусі — 82 км. Вадазбор — 27,7 тыс. км², у межах Беларусі — 1,2 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці дасягае 110 м³/с.
Агульнае
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца ў Цярнопальскай вобласці Украіны на Крамянецкім узвышшы, цячэ ў межах Падольскага і Валынскага ўзвышшаў, ніжняе цячэнне — на Палескай нізіне, на Беларусі — у Столінскім раёне. На поўнач ад Роўна рака паварочвае на захад, агінаючы крышталічны масіў. Упадае ў Прыпяць двума рукавамі (левы называецца Вятліца) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасці.
Даліна ракі трапецападобная з высокімі і стромкімі берагамі, на тэрыторыі Беларусі невыразная, дасягае шырыні 2,5 км. Пойма двухбаковая, шырыня ў верхнім цячэнні 0,1—0,7 км, сярэднім 1—1,5 км, у ніжнім да 2,5 км. У ніжняй плыні цячэ праз Пінскія балоты. Сярэдні нахіл воднай паверхні на тэрыторыі Беларусі — 0,1 ‰.
Рэчышча звілістае, шырыня яго ў ніжнім цячэнні вагаецца ў межах 150—200 м.
Асноўныя прытокі: справа — Случ, злева — Стубла, Вілія.
На рацэ
[правіць | правіць зыходнік]Гарады: Ізяслаў, Славута, Нэтэшын, Астрог, Дубровіца, Столін, Давыд-Гарадок.
Пасёлкі: Гошча, Оржыў, Стэпань, Рэчыца.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Гарынь на паштоўцы 1910 г.
-
Гарынь каля сяла Бадакы (Украіна)
-
Гарынь ля сяла Мыслятын (Украіна)
-
Паром праз Гарынь у Смародску
-
Гарынь узімку ў Смародску
-
Гарынь улетку каля Ізяслава
-
Чыгуначны мост праз Гарынь у Рэчыцы
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.|Від=Б}}
- Гидроэкологическое состояние бассейна Горыни в районе Хмельницкой АЭС / Под ред. В. К. Хильчевского — Киев: Ника-центр, 2011. — 176 с.