Перайсці да зместу

Гарнастаевыя молі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарнастаевыя молі

Гарнастаевая моль чаромхавая (Yponomeuta evonymella)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Yponomeutidae

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  118716
NCBI  33464
EOL  920
FW  358643

Гарнастаевыя молі (Yponomeutidae) — сямейства молепадобных лускакрылых. У склад сямейства ўваходзяць каля 600 відаў.

Дробныя або сярэдняй велічыні матылі з размахам крылаў 6-28 мм. Галава ўкрыта воласападобнымі, густымі, часцей белымі лускавінкамі, прыціснутымі на лбе, накіраванымі наперад на цемені і адагнутымі ў выглядзе чубка на патыліцы. Вусікі ніткападобныя, крыху карацейшыя за пярэднія крылы, 2-і членік губных шчупікаў карацей 3-га. Афарбоўку некаторых матылёў — чорныя кропкі на снежна-белым фоне (адсюль назва сямейства). Крылы ланцэтападобна-авальныя, пераважна з кропкавым малюнкам. Яйцаклад практычна не выяўлены. Матылькі сядзяць у характэрнай позе: паралельна субстрату са шчыльна прыціснутымі вусікамі.

Вусені 1-га ўзросту часта мінуюць лісце і сцёблы кармавой расліны, затым харчуюцца адкрыта, утвараючы павуцінневыя гнёзды на галінках. Кукалкі размяшчаюцца ў адзіночных або злепленых пачкамі коканах у павуцінневых гнёздах. Зімуюць вусені 1-га ўзросту на кары кармавой расліны пад «шчытком», які ўтвараецца выдзяленнямі, якімі ён пакрывае яйцакладку.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаныя шырока, але большая частка — у тропіках. У Беларусі выяўлена 6 родаў, 14 відаў.

Вусені развіваюцца на раслінах сямейства ружавых, хваёвых, бярозавых, брызглінавых, крушынавых, таўсцянкавых, вярбовых, каменяломнікавых. Адно пакаленне за год.

Прадстаўнікі сямейства — фітафагі, шэраг відаў шкодзіць пладовым і лесапаркавым культурам. Вусені плятуць грамадскае павуцінне, на якім разам развіваюцца мноства вусеняў, і наносяць нязначную шкоду сельскай гаспадарцы, лесаводству і раслінаводству.

  • Піскуноў У. Гарнастаевыя молі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал І. Шамякін і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983.
  • Thomas Kaltenbach, Peter Victor Küppers: Kleinschmetterlinge. Verlag J. Neudamm-Neudamm, Melsungen 1987, ISBN 3-7888-0510-2.