З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гардэнія
Gardenia jasminoides Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Gardenia J.Ellis , 1761, nom. cons.
Сінонімы
Berghias Sonn. , 1776, nom. inval.
Caquepiria J.F.Gmel. , 1791
Decameria Welw. , 1859
Kumbaya Endl. ex Steud. , 1840, nom. inval.
Piringa Juss. , 1820
Pleimeris Raf. , 1838
Sahlbergia Neck. , 1790, nom. inval.
Sulipa Blanco , 1837
Thunbergia Montin , 1773, nom. rej.
Varneria L. , 1759, nom. inval.
Yangapa Raf., 1838
Гардэнія (Gardenia ) — род вечназялёных, часам лістападных хмызнякоў або невялікіх дрэў сямейства Марэнавыя (Rubiaceae ).
Кветкі адзінкавыя, буйныя, духмяныя, вяночак белы, жоўты або фіялетавы 5-9-членавы. Плод — ягада .
Каля 250 відаў у трапічных і субтрапічных Азіі, а таксама ў трапічнай і паўднёвай Афрыцы . Многія віды выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя . Найбольш распаўсюджаная ў культуры, у тым ліку на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, G. jasminoides (G. florida, G. radicans), якая мае белыя кветкі.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .