Ганна Марыя Моцарт
Ганна Марыя Моцарт | |
---|---|
ням.: Anna Maria Walburga Mozart | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Anna Maria Walburga Pertl[5] |
Дата нараджэння | 25 снежня 1720[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 1778[1] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Wolfgang Nikolaus Pertl[d][4] |
Маці | Eva Rosina Barbara Altmann[d][4] |
Муж | Леапольд Моцарт |
Дзеці | Вольфганг Амадэй Моцарт і Марыя Ганна Моцарт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Марыя Вальбурга Моцарт (ням.: Anna Maria Walburga Mozart, у дзявоцтве Пертль; 25 снежня 1720-3 ліпеня 1778) — маці Вольфганга Амадэя Моцарта, нарадзілася ў Санкт-Гілгене (Аўстрыя) у Евы Разіны і Нікалауса Пертля, прэфекта Гільдэнштэйна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выйшла замуж за Леапольда Моцарта ў 1747 годзе. У іх было 7 дзяцей, з якіх толькі двое дажылі да сталага ўзросту. Іх дачка, Марыя Ганна Моцарт была таленавітым музыкантам, аднак яна хутка патрапіла ў цень дасягненняў малодшага брата. Абодва дзіцяці былі ўзятыя бацькам у падарожжа па Еўропе.
Ганна Марыя Моцарт суправаджала сына ў некалькіх паездках.
Яна не была адзначана музычнымі талентамі, хоць выйшла замуж за кампазітара і музычнага педагога сусветнай велічыні і стала маці двух таленавітых дзяцей.
Ганна Марыя памерла ад ліхаманкі 3 ліпеня 1778, падчас тура ў Парыж са сваім сынам.
Зноскі
- ↑ а б Anna Maria Walburga Mozart // Salzburgwiki
- ↑ https://data.matricula-online.eu/de/oesterreich/salzburg/salzburg-dompfarre/TFBIX%252F2/?pg=8
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119285428 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ https://data.matricula-online.eu/en/oesterreich/salzburg/st-gilgen/TFBIII/?pg=225
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ingo Reiffenstein (Hrsg.): Fort mit Dir nach Paris! Mozart und seine Mutter auf der Reise nach Paris. Salzburg, Wien 2005, ISBN 3-902497-01-7