Галерэя Альберціна
Альберціна | |
---|---|
Albertina | |
Заснаваны | 1776 |
Заснавальнік | Альберт Цешынскі[d][1] |
Месцазнаходжанне | Albertinaplatz 1 A-1010 Wien |
Наведвальнікі |
|
Праезд | метро U1, U2, U4 (станцыя Karlsplatz) U3 (станцыя Stephansplatz); трамвай 1, 2, D, J (прыпынак Staatsoper) |
Дырэктар | д-р Клаус Альбрэхт Шродэр |
albertina.at (ням.) albertina.at/home |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альберціна (Albertina) — музей, размешчаны ў палацы эрцгерцага Альбрэхта ў цэнтры Вены. У ім захоўваецца адзін з найбольш буйных і значных сусветных збораў графікі (каля 65 000 малюнкаў і звыш аднаго мільёна твораў друкаванай графікі). Калекцыя ахоплівае перыяд ад позняй готыкі да сучаснасці. Назва «Альберціна» паходзіць ад імя заснавальніка — герцага Альберта Саксонскага-Тэшэнскага.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аснову калекцыі графікі заклаў герцаг Альберт у 70-х гг. XVIII у каралеўскім замку Браціславы, які служыў яму рэзідэнцыяй у якасці кіраўніка венгерскага каралеўства з 1765 па 1781 гг.
Устаноўчая грамата Альберціны датуецца 4 ліпеня 1776 г. — супадзенне з датай абвяшчэння незалежнасці ЗША з'яўляецца выпадковым.
З моманту набыцця эрцгерцагам Альбрэхтам цяперашняга палаца ў 1795 г. услед за ім туды пераехала і яго мастацкая калекцыя. Будынак палаца быў перабудаваны ў адпаведнасці з новым прызначэннем. У 1822 г. збор стаў даступным для публікі. У адрозненне ад іншых калекцый, доступ да якіх мела толькі дваранскае саслоўе, адзінай умовай для ўваходу ў Альберціну з'яўлялася наяўнасць у наведвальніка ўласнага абутку. Тым самым круг наведвальнікаў Альберціны быў пашыраны, аднак па-ранейшаму недаступны для большасці насельніцтва.
Пасля смерці герцага Альберта і мастацкая калекцыя, і будынак дасталіся па спадчыне эрцгерцагу Карлу, а затым эрцгерцагу Альбрэхту Фрыдрыху Аўстрыйскаму і эрцгерцагу Фрыдрыху Аўстрыйскаму. Да гэтага часу адносіцца далейшае пашырэнне экспазіцыі.
Увесну 1919 г. будынак і калекцыя перайшлі ад Габсбургаў ва ўласнасць Аўстрыйскай рэспублікі. У 1920 г. калекцыя была аб'яднана з фондамі друкаванай графікі з былой каралеўскай прыдворнай бібліятэкі. На той момант усе экспанаты, якія знаходзіліся ў прыватнай уласнасці, былі ўжо вывезены з палаца іх былымі ўладальнікамі, хоць размяшчэнне мастацкага збору ў адпаведнасці з устаноўчай граматай было прывязана да палаца. З 1921 г. будынак і калекцыя носяць імя «Альберціна».
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1996 па 2003 г. Альберціна была закрыта для публічнага доступу ў сувязі з рэканструкцыяй. Ужо праз год пасля аднаўлення сваёй працы Альберціна стала самым наведвальным музеем у Аўстрыі. У наш час у экспазіцыі музея прадстаўлены працы Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэля, Пітэра Паўля Рубенса, Оскара Кокашкі, Рэмбранта, Альбрэхта Дзюрэра, Густава Клімта, Эгана Шыле, Сезана і Раўшэнберга. У дадатак да пастаяннай экспазіцыі праводзяцца спецыялізаваныя выстаўкі, як, напрыклад, у 2006 г. выстаўка, прысвечаная Пікаса.
Апроч калекцыі графікі, у Альберціне з 1999 г. размяшчаюцца калекцыя фатаграфій і архітэктурная калекцыя ў планах, эскізах і мадэлях.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Еранім Босх. Чалавек-дрэва.
-
Еранім Босх. Вулей і ведзьмы.
-
Альбрэхт Дзюрэр. Заяц. 1502
-
Альбрэхт Дзюрэр. Аўтапартрэт (малюнак сярэбраным алоўкам). 1484
-
Альбрэхт Альтдорфер. Трыўмфальнае шэсце імператара Максіміліяна.
-
Лукас Кранах Старэйшы. Партрэт бацькі Лютэра. 1527
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Mission Statement
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галерэя Альберціна
- Афіцыйны сайт