Вікіпедыя:Інтэрвікі
Інтэрвікі (англ.: Interwiki) — механізм, які робіць магчымым сувязь паміж артыкуламі на адну тэму ў розных моўных раздзелах Вікіпедыі.
Калі напісаны Вамі артыкул мае адпаведнік у іншым моўным раздзеле Вікіпедыі, напрыклад у англійскім, то варта звязаць іх адмысловымі міжмоўнымі спасылкамі — інтэрвікамі. Пералік інтэрвік знаходзіцца ў кожным артыкуле ў меню злева і называецца «на іншых мовах». Каб дадаць у гэты пералік у іншых Вікіпедыях спасылку на Ваш беларускі артыкул, ёсць некалькі спосабаў:
- Першы — у наваствораным беларускім артыкуле пералік «на іншых мовах» будзе складацца толькі са спасылкі «Дадаць спасылкі», пры пераходзе па ёй выклікаецца акенца для сувязі артыкулаў, туды трэба ўпісаць назву вядомага Вам іншамоўнага артыкула-адпаведніка і код яго мовы.
- Другі — у артыкуле-адпаведніку, напрыклад у Англійскай Вікіпедыі, пайсці па спасылцы Edit links знізу пераліку інтэрвік (у Рускай Вікіпедыі гэтая спасылка называецца Править ссылки), тады Вы трапіце на старонку сястрынскага праекта Вікіданыя, адкуль можна кіраваць пералікам інтэрвік артыкула ва ўсіх Вікіпедыях, знізу старонкі на Вікіданых ёсць магчымасць дадаць да пераліку інтэрвік новы пункт.
Пасля сувязі артыкулаў першым ці другім спосабам, спасылка на беларускі артыкул з'явіцца ва ўсіх Вікіпедыях, магчыма, для гэтага спатрэбіцца час — пакуль аўтаматычна не абновіцца кэш або не будуць зроблены праўкі ў артыкулах-адпаведніках (тады кэш абновіцца адразу).
Коды моў (для беларускай be, для англійскай en, для рускай ru) адпавядаюць стандарту ISO 639 і складаюцца з двух, радзей трох літар. Пералік некаторых моўных кодаў Вікіпедыі, упарадкаваных паводле алфавіта, глядзіце ніжэй справа.
код і назва мовы па-беларуску | код саманазва мовы |
|
|
Калі артыкула, тэматычна адпаведнага свайму, у іншых Вікіпедыях Вы не знайшлі, вельмі магчыма, што Ваш артыкул унікальны. У такім разе, можна скарыстацца сэрвісам Вікіданых Special:CreateItem, для адкрыцця новага пераліку інтэрвік, каб удзельніку з іншай Вікіпедыі было прасцей, калі ён напіша артыкул-адпаведнік.
Іншыя магчымасці інтэрвікі
[правіць зыходнік]Як рабіць спасылку на іншамоўны артыкул прама ў тэксце:
што атрымаецца | што трэба напісаць |
---|---|
Глядзі пра Гётэ па-англійску |
[[:en:Johann Wolfgang von Goethe|Глядзі пра Гётэ па-англійску]] |
Зноскі
- ↑ Моўны раздзел Вікіпедыі, які пішацца ў альтэрнатыўным варыянце беларускай мовы («тарашкевіца» розных варыянтаў і пад.)
Спасылкі ў тэксце
[правіць зыходнік]Рухавічок дазваляе ўстаўляць гіпертэкставыя спасылкі на любыя артыкулы з Вікіпедыі на іншай мове. Гэта робіцца гэтак жа, як і для ўнутранай спасылкі, але перад назвай артыкула дадаецца двукроп’е, двухлітарны код і зноў двукроп’е:
- [[:en:Belarus|англійскі артыкул пра Беларусь]]
што будзе адлюстравана так:
Але спасылацца на іншамоўныя артыкулы непасрэдна з тэксце артыкула вельмі непажадана. Апраўдаць гіперспасылку-інтэрвікі можна толькі ў наступных выпадках:
- калі трэба спаслацца менавіта на іншамоўны артыкул, а не на яго аб’ект (прымяняецца ў асноўным у абмеркаваннях);
- калі трэба спаслацца на сам раздзел Вікіпедыі — робіцца звычайна з дапамогай шаблона {{Interwiki}};
- калі яна вядзе на дакументацыю (у тым ліку беларускую) або метаартыкул, размешчаны на Мета-вікі (сінтаксіс гл. ніжэй).
У любым выпадку, з кантэксту чытачу павінна быць зразумела, што ён трапіць на іншамоўны раздзел.
Для таго каб спаслацца на артыкул у іншамоўным раздзеле, трэба выкарыстоўваць шаблоны з сямейства «не перакладзена».
Напрыклад, {{iw|Пітэр Джон Сміт|Пітэр Сміт|en|Peter John Smith}}
→ Пітэр Сміт .
Галоўнай перавагай ужываннчя такіх шаблонаў з’яўляецца тое, што пры з’яўленні беларускамоўнага артыкула гэты шаблон магчыма будзе даваць спасылку на беларускамоўны артыкул.
Спасылкі на праекты Вікімедыі
[правіць зыходнік]У кожнага праекта Фонду Вікімедыі таксама ёсць код, які змяшчаецца ў тэкставую спасылку перад моўным кодам, таксама аддзяляючыся двукроп'ем.
- w: — Wikipedia
- wikibooks: — Wikibooks
- wikiquote: — Wikiquote
- wikisource: — Wikisource
- m: — Meta
Калі моўны код не пазначаны, то спасылка вядзе на англамоўны раздзел. Назву старонкі пасля моўнага кода, калі ён ставіцца, пазначаць трэба абавязкова — іначай Вы патрапіце на старонку з паведамленнем аб памылцы на англамоўным раздзеле.