Перайсці да зместу

Вялікі пенітэнцыярый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Стэфард. Вялікі пенітэнцыярый з 4 кастрычніка 2003 па 2 чэрвеня 2009.

Вялікі пенітэнцыярый, таксама Вярхоўны пенітэнцыярый (лац.: Poenitentiarius major) — глава Апостальскай пенітэнцыярыі, аднаго з трох царкоўных трыбуналаў Рымска-каталіцкай царквы.

Першыя згадкі пра гэту пасаду адносяцца да XII стагоддзя. У пантыфікат Ганорыя III зацвердзілася назва «пенітэнцыярый», пазней пашыраная да «вялікі пенітэнцыярый». Апостальская канстытуцыя Pastor Bonus (1988) зацвердзіла дзеючы спіс паўнамоцтваў вялікага пенітэнцыярыя.

Вялікі пенітэнцыярый з'яўляецца адной з некалькіх вышэйшых службовых асоб пры Святым Прастоле, якія захоўваюць сваю пасаду ў перыяд Sede Vacante, паміж смерцю аднаго Папы Рымскага і абраннем наступнага.

Іншымі такімі службовымі асобамі з'яўляюцца дэкан Калегіі кардыналаў, кардынал-камерленга і генеральны вікарый Рыма.

Вялікі пенітэнцыярый — тытулярны архібіскуп і — часта, але не заўсёды — кардынал.

На сённяшні дзень Вялікім пенітэнцыярыем з'яўляецца італьянскі кардынал Маўра П'ячэнца, які змяніў партугальскага кардынала Мануэла Мантэйру дэ Каштру.

Адной з функцый Вялікага пенітэнцыярыя з'яўляецца спавядаць і сабораваць паміраючага Папу Рымскага.

Вялікія пенітэнцыярыі з 1476 года

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У 18111814 гадах вялікі пенітэнцыярый ad interim (гэта значыць выконваючы абавязкі)
  • «Пенитенциарий верховный» // Католическая энциклопедия. Т.3. Изд. францисканцев, М.:2007.