Перайсці да зместу

Вялікая пустыня Вікторыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікая пустыня Вікторыя
англ.: Great Victoria Desert
29°09′08″ пд. ш. 129°15′35″ у. д.HGЯO
РазмяшчэннеАўстралія 
Вялікая пустыня Вікторыя (Аўстралія)
Вялікая пустыня Вікторыя
Вялікая пустыня Вікторыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вялікая пустыня Вікторыя на карце Аўстраліі

Вялікая пустыня Вікторыя (англ.: Great Victoria Desert) — пясчана-саланчаковая пустыня ў Аўстраліі (штаты Заходняя Аўстралія і Паўднёвая Аўстралія).

Плошча 424.400 км², пры гэтым працягласць з усходу на захад складае больш за 700 км. На поўнач ад пустыні размешчана пустыня Гібсана, на поўдзень — раўніна Наларбар. З-за неспрыяльных кліматычных умоў (засушлівы клімат) у пустыні не вядзецца сельскагаспадарчая дзейнасць. Яна з’яўляецца ахоўнай тэрыторыяй Заходняй Аўстраліі.

На тэрыторыі штата Паўднёвая Аўстралія ў пустыні знаходзіцца ахоўная зона Мамунгары, адзін з 12 біясферных запаведнікаў Аўстраліі.

Сярэднегадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 200 да 250 мм дажджу. Часта здараюцца навальніцы (15—20 за год). Дзённая тэмпература летам складае 32—40 ° C , зімой 18—23 ° C. Снег у пустыні ніколі не выпадае.

Назву ў гонар каралевы Вікторыі даў брытанскі даследчык Аўстраліі Эрнест Джайлс, які ў 1875 годзе першым з еўрапейцаў прайшоў усю пустыню.